Дэпазіты насельніцтва ў замежнай валюце за 2011 год знізіліся на 170,3 млн. даляраў, ці на 3,4%, паведамляецца ў апублікаваным аналітычным аглядзе Нацбанка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і
Што да ўкладаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце, то за 2011 год яны павялічыліся на 4 трлн. рублёў, ці на 41,2% (годам раней — на 1,8 трлн. рублёў, ці на 22,4%).
Аднак у рэальным выражэнні дэпазіты ў рублях знізіліся на 32,3% (у 2010 годзе быў рост на 11,4%).
Па стане на 1 студзеня аб’ём дэпазітаў насельніцтва ў нацыянальнай і замежнай валюце ў банках Беларусі склаў 49 трлн. рублёў. У цэлым дэпазіты ў намінальным выражэнні павялічыліся на 113,5% (прырост у асноўным абумоўлены пераацэнкай валютных укладаў), а ў рэальным выражэнні — на 2,3%. Пры гэтым годам раней прырост склаў 26,5% і 15,1% адпаведна.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары