Здарэнні11

У Гродне асудзілі міліцыянера за падбухторванне да хабару

Судом Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаны вінаватым у падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры і завалоданні маёмасцю шляхам падману былы оперупраўнаважаны аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі. Ён прыгавораны да двух гадоў шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пазбаўленнем спецыяльнага звання — старшага лейтэнанта міліцыі.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці была атрыманая інфармацыя аб тым, што афіцэр міліцыі выкарыстоўвае сваё службовае становішча з карыснымі мэтамі і сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе аўтарытэт улады і супрацоўніка ўнутраных спраў сярод грамадзян. Так, старшы лейтэнант міліцыі падбухторваў да дачы хабару грамадзяніна, у дачыненні да якога была распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў. У выніку міліцыянер атрымаў ад фігуранта крымінальнай справы 25 тысяч расійскіх рублёў нібыта для перадачы службовым асобам праваахоўных і судовых органаў, якія праводзяць расследаванне і разгляд крымінальнай справы. За названую ўзнагароду ён паабяцаў даваць інфармацыю па крымінальнай справе, а таксама вырашыць пытанне ў судзе па прызначэнні мінімальнага пакарання.

Супрацоўнікі УКДБ правялі комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні службовых асоб, якія магчыма маюць дачыненне да вырашэння супрацьпраўных пытанняў. Аднак высветлілася, што міліцыянер уводзіў у зман затрыманага з мэтай прысваення грашовых сродкаў, выяўленых у наркадылера падчас вобыску.

У лютым 2011 года следчым аддзелам упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі былі распачатыя крымінальныя справы па прыкметах злачынстваў, склад якіх прадугледжаны ч. 1 арт. 209 (махлярства), ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры) КК.

Аб перыядзе злачынных дзеянняў супрацоўніка міліцыі, датах яго затрымання і вынясення прыгавору не паведамляецца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

Ратавальнікі расказалі пра наступствы моцнага ветру на Гомельшчыне

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць