Улада6767

Стужынская збіраецца судзіцца з Халезіным і Міхалевічам

Яна вінаваціць іх у паклёпе.

Кіраўнік «Офіса за дэмакратычную Беларусь», які базуецца ў Бруселі, Вольга Стужынская абвінавачвае мастацкага кіраўніка «Свабоднага тэатра» Мікалая Халезіна і экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які эміграваў у Прагу, у паклёпе.

Першы, на думку Стужынскай, павінен як мінімум, папрасіць у яе прабачэння за тое, што пералічыў асобаў, якія, нібыта, падпісалі петыцыю з заклікам скараціць «чорны спіс» ЕС.

«Ніякіх «падпісантаў» у прыродзе не існуе, калі ў Халезіна ёсць падпісаны дакумент — няхай ён яго апублікуе (а не прыдумляе).
Сітуацыя выглядае зусім не так, як малюецца Халезіным і выданнем «Хартыя’97». Імі тыражуецца паклёп, асабістыя абразы», — сказала Стужынская у інтэрв’ю regnum.ru.

Што тычыцца Міхалевіча, дык кіраўнік «Офіса за дэмакратычную Беларусь» пагражае прыцягнуць яго да суду за інфармацыю аб тым, што беларускі алігарх Уладзімір Пефціеў прапаноўваў мільён долараў за выключэнне са спісу неўяздных у краіны ЕС.

«Мне вельмі шкада, што Алесь, якога я даўно ведаю асабіста, апусціўся да ўзроўню «Хартыя’97», вядомай сваімі жоўтымі артыкуламі і гучнымі загалоўкамі, а таксама скажонымі фактамі. У прававой дзяржаве гэты рэсурс даўно б ужо адказваў у судзе за змест многіх сваіх матэрыялаў», — сказала Стужынская.

Паводле яе словаў, «Міхалевіч паступіў бы па-мужчынску, аспрэчыўшы тое, што напісаў у апублікаваным ўчора матэрыяле».

«Наша арганізацыя разглядае пытанне звароту ў суд з мэтай ацэнкі выказванняў, якія наносяць маральныя страты «Офісу за дэмакратычную Беларусь».

Заслугоўвае ўвагі і тое, колькі неадэкватных каментароў па тэме, наўпростых абраз зрабілі ў мой адрас ты, хто ўдзельнічаюць у палеміцы на розных форумах проста таму, што я жанчына.
Гэты гендэрны перакос з’яўляецца яшчэ адным яркім сведчаннем няспеласці і дрымучай патрыярхальнасці нашага грамадства, змены ў якім, я лічу, могуць прыйсці толькі праз больш цесныя сувязі з еўрапейскімі дэмакратычнымі супольнасцямі», — канстатавала Стужынская.

Каментары67

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў16

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Павук паскардзіўся на Карпянкова ідэолагу МУС3

«Russki o*ueli». Таксіст у Вільні адмовіўся везці расійскую журналістку29

ЗША змянілі правілы падачы на візы2

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах26

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі16

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць