Грамадства1010

«Карта паляка» стала па-за законам для чыноўнікаў

З 11 лютага пачалі дзейнічаць папраўкі да Закону аб дзяржаўнай службе. Чыноўнікам забаронена карыстацца «льготамі і перавагамі» ад замежных краін.

З 11 лютага пачалі дзейнічаць папраўкі да Закону аб дзяржаўнай службе. Чыноўнікам забаронена карыстацца «льготамі і перавагамі» ад замежных краін.

Нагодай, каб прыняць папраўкі, стала «карта паляка», якую беларускія грамадзяне атрымліваюць ад польскіх уладаў. Зараз супрацоўнікі дзяржаўных установаў, якія маюць «карту паляка», павінны будуць здаць яе ў аддзел кадраў, інакш ім пагражае звальненьне. Перадае наш гарадзенскі карэспандэнт.

Карту паляка ў польскіх дыпляматычных установах пачалі выдаваць у 2008 годзе. Старшыня Галоўнай рады незарэгістраванага Саюзу палякаў Андрэй Пачобут падкрэсьлівае:

«Тое, што яны цяпер зрабілі зьмену ў заканадаўстве, яно практычна існавала ад самага пачатку. Па сутнасьці, ад моманту, калі пачала дзейнічаць „карта паляка“, была нефармальная забарона атрымліваць гэтую карту для людзей, якія працуюць у дзяржаўных установах.

Ад самага пачатку выдачы „карты паляка“ вельмі шчыльны маніторынг праводзілі беларускія спэцслужбы: хто пайшоў у консульства, хто тэлефанаваў туды і гэтак далей.
Зацікаўленасьць дастаткова вялікая ў „карце паляка“, нягледзячы на кампанію, якую ўлады праводзяць».

Гарадзенскі паэт, журналіст Юры Гумянюк таксама вырашыў аформіць «карту паляка»:

«Маё стаўленьне станоўчае, паколькі я супрацоўнічаю з польскімі мас-мэдыя, і гэтая карта дасьць мне магчымасьць мець ільготы, напрыклад, пры карыстаньні транспартам у Польшчы. І добра было б таксама наведваць музэйныя ўстановы са зьніжкай».

Што да чыноўнікаў з «картай паляка», Юры Гумянюк мяркуе: «Дзяржава абмяжоўвае іхнія магчымасьці, а з другога боку, як кажуць: каму служыш, таму й кланяесься. Я ня бачу супярэчнасьці.

Калі вы слугуеце гэтаму рэжыму, гэтай уладзе, то чаго ж вы хочаце? На двух крэслах вельмі нязручна сядзець.
Трэба, мне здаецца, выбіраць альбо адно, альбо другое».

Грамадзянам Беларусі выдадзена больш за дваццаць тысяч «картаў паляка». Выдаецца яна на дзесяць гадоў, уладальнік можа разьлічваць на бясплатную шматразовую польскую нацыянальную візу. На тэрыторыі Польшчы ён мае права, як грамадзяне Польшчы, працаваць без спэцыяльнага дазволу, бясплатна вучыцца і атрымліваць мэдычную дапамогу.

Каб атрымаць карту, трэба лічыць польскую мову роднай і валодаць ёю хоць на базавым узроўні, ведаць і падтрымліваць польскія традыцыі і звычаі, мець бацькоў або дзядоў польскай нацыянальнасьці альбо з польскім грамадзянствам.
Можна таксама падаць даведку з арганізацыі польскай нацменшасьці пра свой актыўны ўдзел у ёй цягам мінімум трох апошніх гадоў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ3

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць