Культура1818

Гістарычны цэнтр Брэста хочуць забудаваць шматпавярховікамі

Некаторых жыхароў будуць адсяляць.

Распрацаваная схема будаўніцтва і рэканструкцыі гістарычнай часткі Берасця. Там маюць з’явіцца шматпавярховыя дамы, офісы і гандлёвыя цэнтры.

У гістарычным цэнтры стаіць больш за 200 будынкаў. Усе яны — пад кантролем Міністэрства культуры. Аднак толькі 15 з іх атрымалі 3-ю катэгорыю гістарычнай каштоўнасці, астатнія аб’екты ў спісе — без статусу. Гэта дае права больш свабодна праводзіць рэканструкцыю.

Незалежныя эксперты ўжо акрэслілі яе як «брутальную».

У найбліжэйшыя пяць гадоў чакаецца рэканструкцыя 48 будынкаў. Паводле інфармацыі гарвыканкаму, у спіс увайшлі: офісны будынак «Белзнешэканомбанку» на вуліцы Леніна, 66; жылы дом на вуліцы Леніна, 50; інтэрнат епархіяльнага кіраўніцтва на вуліцы Гогаля, 74. Большасць аб’ектаў са спісу знаходзіцца ў стадыі праектавання, узгаднення, пошуку інвестараў.

На некаторыя дамы інвестары ўжо знайшліся. Напрыклад,

прадпрыемства «Ital-Invest» выказала жаданне пабудаваць вялікі гандлёвы цэнтр на пляцоўцы, абмежаванай вуліцамі Куйбышава, Савецкай, Дзяржынскага і праспектам Машэрава. Будоўля пацягне з сабой адсяленне жыхароў раёну, якім такая перспектыва не падабаецца.

«Мы не ведаем пакуль дакладнага плану рэканструкцыі, але ў гарвыканкаме кажуць, што грошы на нашае высяленне ўжо шукаюць, — кажа мясцовая жыхарка Святлана Маркевіч. — Мы чакалі зусім іншага — невялікіх будынкаў, стылізаваных пад даўніну. Але інвестары хочуць бачыць у цэнтры шматпавярховыя дамы, офісы ды вялікія гандлёвыя цэнтры».

Разам з тым, адзін з гістарычных помнікаў берасцейцам пакуль удалося адстаяць. Гаворка ідзе пра дамы на вул. Савецкай 43 і 45. На прапанову мэра гораду Аляксандра Палышэнкава чэшская кампанія «Develepment» мелася будаваць там гатэль. Аднак горадабудаўнічая рада пры Берасцейскім гарвыканкаме праект адхіліла.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе30

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала13

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе30

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць