Свет22

Вулічныя забурэньні ў Даніі

У суботу дацкая паліцыя ўдзельнічала ў баях з маладзёнамі, якія падпальвалі машыны ў знак пратэсту супраць высяленьня скўотэраў з моладзевага цэнтру Капэнгагену.

У суботу дацкая паліцыя ўдзельнічала ў баях з маладзёнамі, якія падпальвалі машыны ў знак пратэсту супраць высяленьня скўотэраў з моладзевага цэнтру Капэнгагену.

Дэманстранты запускалі кактэйлі Молатава і камяні ў паліцыю, якая прымяняла ў ранішніх бойках. Па меншай меры 200 актывістаў былі затрыманыя ў бойках і наступных паліцэйскіх рэйдах.

Паліцыя, якая ўжывала верталёты і вадамёты, каб выгнаць скўотэраў з цэнтру ў чацьвер, абыходзіла ў суботу дамы, каб знайсьці замежных актывістаў, якія, як кажуць, будуць выдаленыя. Прэса паведамляла пра блізу 50 замежнікаў, уключаючы немцаў.

У суботнюю ноч сілы паліцыі былі кінутыя на бойкі, была выкліканая дапамога зь іншых раёнаў, а таксама выкарыстоўваліся паліцэйскія грузавікі з Швэцыі, пра што паведаміў прадстаўнік паліцыі Flemming Steen Munch.

Новая дэманстрацыя, па словах актывістаў, плянавалася ў сталіцы на дзесятую гадзіну вечару. Пратэстантаў заклікалі да гэтага масавымі смс‑паведамленьнямі.

«Барацьба працягнецца доўгі час. Колькі ня будзе ў Капэнгагене Дома для моладзі, столькі будзе працягвацца бой за тое, каб яго атрымаць,» – сказаў Жан, прадстаўнік моладзевага цэнтра.

Канфлікт, зьвязаны з моладзевым цэнтрам, закіпаў з 2000 году, калі мясцовыя ўлады прадалі будынак рэлігійнай групоўцы. Актывісты, што належаць да левых партыяў, выкарыстоўвалі яго з 1982 году, але новыя ўладальнікі ў 2006 годзе здабылі судовы ордэр на выгнаньне скўотэраў.

Падчас пратэстаў дэманстранты падпальвалі аўтамабілі і барыкады, зьдзейсьнілі акт вандалізму ў школе, кідалі ў паліцыянтаў кактэйлі Молатава і камяні.

Па дадзеных паліцыі два афіцэры паліцыі і трое пратэстуючых атрымалі траўмы.

Актывісты пакляліся працягваць пратэсты, каб захапіць кантроль над старэнькім будынкам у Нарэбра – шматэтнічным працоўным раёне, які маладзёны ўзялі ў карыстаньне ад кіраўніцтва ў 1982, каб праводзіць канцэрты і іншыя імпрэзы.

Яны некалькі разоў заклікалі да палітычнага вырашэньня канфлікту, але атрымалі прапанову пераехаць у іншае мейсца.

Міністар юстыцыі Lene Espersen у пятніцу ўхваліла паводзіны паліцыі ў дачыненьні да дэманстрантаў, накіраваныя на як мага меншае траўмаваньне людзей, і заклікала бацькоў адгаварыць дзяцей ужываць гвалт.

У 1993 годзе дацкая паліцыя першы і адзіны раз пасьля Другой сусьветнай вайны ўдзельнічала ў падаўленьні дэманстрацыі пасьля рэфэрэндуму аб Маастрыцкай дамове аб Эўразьвязе.

Тады было зроблена агулам 113 выстралаў і паранена дзевяць чалавек, што выклікала грамадзкую незадаволенасьць і рэфармаваньне стратэгіі паліцыі.

Зараз у заможнай і мірнай паўночнай краіне зноў неспакойна. Але ў Даніі існуе традыцыя нонканфармізму і талерантнасьці ў дачыненьні да паўстанцаў супраць уладаў, і многія жыхары Капэнгагена кажуць, што яны падтрымліваюць маладзёнаў у іхнім жаданьні застацца ў старым будынку.

studfarmat.org з спасылкай на Reuters

Squatting (даслоўна “сядзеньне на кукішках”) — акт самавольнага засяленьня пакінутага альбо незанятага памяшканьня ці будынку асобамі (скўотэрамі), якія не зьяўляюцца ягонымі ўласьнікамі ці арэндатарамі, а таксама ня маюць іншых дазволаў на яго выкарыстаньне.
Squat — нелегальна занятае памяшканьне.
Wikipedia

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць