У Міры загінуў 19-гадовы кіроўца — аўто на прамым участку дарогі знесла плот і слуп + фота
Малады чалавек атрымаў пасведчанне кіроўцы менш за год таму і ўжо меў спагнанні за перавышэнне хуткасці.
Трагедыя здарылася 8 сакавіка ў мястэчку Мір на вуліцы Танкістаў. Вось як здарэнне апісвае сайт ДАІ Гродзенскай вобласці.
«19-гадовы гаспадар «Сітраэна» на прамым гарызантальным участку дарогі не даў рады кіраванню. Аўтамашына заскочыла на правы па ходзе руху ходнік, пасля чаго знесла драўляны плот двух дамоў і электраапору».
Паводле ДАІ, кіроўца быў жыхаром сталіцы, ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння.
Вадзіцельскае пасведчанне ён атрымаў менш за год таму, а ўжо праз два тыдні быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткаснага рэжыму больш чым на 20 км/г.
Каментары