Грамадства66

«Малады фронт» прапанаваў свой сцэнар сьвяткаваньня Дня Волі

Хочуць распачаць сьвяткаваньне мітынгам на Кастрычніцкай плошчы і працягнуць шэсьцем на плошчу Незалежнасьці.

Сёньня і ўчора на допыты на справе незарэгістраванага «Маладога фронту» былі выкліканыя пяцёра маладзёнаў – Кацярына Галіцкая, Павал Драздоў, Алена Макарэвіч, Кацярына Краснова і Алесь Віткевіч. Усіх іх выклікаюць у пракуратуру па справе, што была заведзеная 4 лютага супраць Зьмітра Хведарука і Алега Корбана. Сьледчыя цікавіліся ў маладзёнаў асабістымі кантактамі з Хведаруком і Корбанам, а таксама дзейнасьцю арганізацыі. Юнакоў звычайна выклікаюць на допыты праз дэканаты навучальных установаў, у якіх яны навучаюцца.

Нагадаем, што летась, калі крымінальныя справы ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі былі заведзены на Зьмітра Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Сержука Лісічонка і Алега Корбана, дзясяткі допытаў прайшлі па ўсёй краіне. Таму «маладафронтаўцы» мяркуюць, што на гэтым выклікі маладзёнаў у пракуратуру ня спыняцца. Зьміцер Хведарук, які ўчора адсьвяткаваў дзень нараджэньня, мяркуе, што раней, чым летам, судовы працэс па іхняй справе не пачнецца.

«Маладафронтаўцы» ж пакуль рыхтуюцца да вулічных акцыяў 25 сакавіка. Як паведаміў Барыс Гарэцкі, «Малады фронт» рыхтуе таксама акцыі, якія будуць папярэднічаць Дню Волі. Так, «МФ» зьбіраецца падтрымаць прадпрымальнікаў 12 сакавіка, 15 сакавіка адзначыць Дзень канстытуцыі, а таксама паўгоду зьняволеньня Зьмітра Дашкевіча. Гэтыя даты «маладафронтаўцы» зьбіраюцца адзначыць вывешваньнем нацыянальных сьцягоў, а таксама невялікімі пікетамі і раздачай улётак.

Пакуль аргкамітэт па сьвяткаваньні Дня Волі ня вызначыўся з фарматам правядзеньня вулічных акцыяў, «Малады фронт» прапанаваў свае варыянты. Яны прапаноўваюць распачаць сьвяткаваньне мітынгам на Кастрычніцкай плошчы і працягнуць шэсьцем на плошчу Незалежнасьці. Невядома ці будзе падтрыманая такая ініцыятыва «Маладога фронту» аргкамітэтам.

Таксама Барыс Гарэцкі паведаміў, што зараз ідуць актыўныя перамовы з прадпрымальнікамі, каб яны падтрымалі акцыю 25 сакавіка. «Нейкія зрухі ў гэтым пытаньні ўжо маюцца», — кажа Барыс.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім22

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай124

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу14

Ціханоўскай часова вярнулі ранейшую ахову16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць