Свет

Арцыбiскуп Братыславы прызнаўся ў супрацоўнiцтве з спэцслужбамi

У той жа час каталiцкi ерарх адзначыў, што «яго сумленьне чыстае», бо ён не перадаваў ворагам царквы нiякай важнай iнфармацыi.

Арцыбiскуп славацкай сталiцы ўпершыню афiцыйна прызнаў, што меў кантакты з агентамi камунiстычных спецслужбаў. У той жа час, адзначыў каталiцкi ерарх, «яго сумленне ёсць чыстым», бо ён не перадаваў ворагам Царквы нiякай важнай iнфармацыi.

Арцыбiскуп Братыслаўскi Ян Сокал надрукаваў 27 лютага заяву, у якой прызнаўся, што супрацоўнiкi службы дзяржаўнай бяспекi Чэхаславацкай сацыялiстычнай рэспублiкi сапраўды прымусiлi яго пайсцi з iмi на кантакт. «Пад час гэтых спатканняў, якiя кожны раз былi для мяне зневажальнымi, — гаворыць арцыбiскуп, — я iмкнуўся захоўваць iнтэрэсы Царквы i звяртаў увагу агентаў на малаважныя рэчы».

Да самага апошняга часу арцыбiскуп Сокал, якога ў пачатку года славацкiя СМI абвiнавацiлi ў супрацоўнiцтве з камунiстычнымi спецслужбамi, адмаўляў такiя кантакты. Яшчэ зусiм нядаўна ён сцвердзiў, што не перадаваў нiякай iнфармацыi згаданым вышей спецслужбам «нi ў вуснай нi ў пiсьмовай форме».

Славацкая прэса зацiкавiлася монсiньорам Сокалам пасля адстаўкi арцыбiскупа Варшаўскага Станiслава Вельгуса (7 студзеня бягучага года), якi таксама быў абвiнавачаны ў супрацоўнiцтве з камунiстычнымi спецслужбамi Польшчы.

Беларуская Хрысьціянская Дэмакрытыя з спасылкай Радыё Ватыкану

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць