Аўто

У выхадныя дні ДАІ возьме пад асаблівы кантроль аўтадарогу М1/Е30

У мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе ўзмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, фізічны стан вадзіцеляў і захаванне правілаў пешаходамі, асабліва ў частцы выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, пад асаблівым кантролем будзе знаходзіцца аўтадарога М1/Е30 Брэст — Мінск — граніца РФ, сіламі мясцовых ДАІ арганізуецца адпрацоўка МКАД, а таксама Мазырскага, Калінкавіцкага, Ельскага, Петрыкаўскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці; Бярэзінскага і Чэрвенскага раёнаў Мінскай вобласці; Талачынскага, Полацкага і Аршанскага раёнаў Віцебскай вобласці; Круглянскага і Горацкага раёнаў Магілёўскай вобласці; Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Запланавана ўзмоцненая адпрацоўка Брэста і Брэсцкага раёна, Гродна і Гродзенскага раёна. Будзе ажыццёўлены абмен экіпажамі на памежных тэрыторыях Гомельскай і Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Баранавіцкі, Пружанскі, Смаргонскі і Маладзечанскі раёны.

Пры наглядзе за дарожным рухам будуць максімальна задзейнічаны ўсе наяўныя тэхнічныя сродкі выяўлення парушэнняў («Арэна», «Візір», «Аўтаўраган», «Кулон» і «Зоркі»). Падчас сакрэтнага і змешанага кантролю будуць прымяняцца аўтамабілі цывільнага выканання з устаноўленымі ў іх прыборамі фотавідэафіксацыі парушэнняў, у тым ліку будзе ўжыта перадача даных аб зафіксаваных парушэннях з выкарыстаннем 3G-мадэмаў на аддаленыя адлегласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»30

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ24

У Гомельскай вобласці ствараецца новая дэсантная брыгада4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць