Эканоміка11

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб умовах продажу «Белтрансгаза»

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 2 красавіка ратыфікавалі пагадненне з Расіяй аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ТАА «Белтрансгаз», падпісанае ў Маскве 25 лістапада 2011 года.

Як паведаміў першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец, прынцыповым пытаннем у перамовах па пагадненні было тое, што Расія настойвала на яго заключэнні без прывязкі да ўмоў пастаўкі газу, аднак Беларусь адстаяла свой пункт гледжання.

Таўпянец нагадаў, што перамовы па пагадненні працягваліся больш за дзевяць месяцаў. «Было знята шэраг прынцыповых рознагалоссяў, на якіх раней настойваў расійскі бок. Была дасягнута дамоўленасць пра аплату за астатнія 50% акцый у памеры 2,5 млрд. долараў ЗША адначасовым плацяжом да моманту перадачы акцый ва ўласнасць „Газпрома“. Раней расійскі бок настойваў на паэтапным пераліку грашовых сродкаў па аналогіі з першым траншам», — сказаў першы намеснік міністра энергетыкі.

Ён таксама паведаміў, што было прынята ўзгодненае рашэнне па пытаннях развіцця газатранспартнай сістэмы для арганізацыі энергетычнай бяспекі Беларусі.

У прыватнасці, прадугледжана пашырэнне да 2020 года падземных сховішчаў газу Беларусі да аб’ёму, роўнага сярэднямесячнаму спажыванню газу.

Важным момантам Таўпянец назваў і той факт, што «Белтрансгаз» захавае сваю арганізацыйна-прававую форму. У прыватнасці, «Газпрам» не будзе рабіць захады, якія могуць пацягнуць памяншэнне паступленняў у бюджэт. Акрамя таго, «Газпром» не павінен ствараць на тэрыторыі Беларусі кампаній, якія дублююць асноўныя функцыі «Белтрансгаза», у тым ліку па выкананні функцый аператара газаправода Ямал — Еўропа.

Каментары1

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць