Культура11

Мазынскі здымае фільм пра беларускую жалезную лэдзі — Палуту Бадунову

Рэжысёр Валеры Мазынскі здымае дакументальна-мастацкі фільм пра Палуту Бадунову (1885–1938), аднаго зь лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў ды сябра Рады і Народнага сакратарыята БНР, у якім яна была сакратаром (міністрам) сацыяльнай апекі.

У пачатку 1925 года Бадунова вярнулася ў Беларусь, пераехала ў Гомель, дзе працавала настаўніцай. У верасні 1937 года Бадунова была арыштаваная. 30 лістапада Асобая тройка НКВД БССР вынесла прысуд — 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 25 траўня 1938 г. прысуджана да вышэйшай меры пакарання. Расстраляная 29 лістапада ў Менску. Рэабілітаваная 21 чэрвеня 1989 г. пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савету СССР з прычыны адсутнасьці складу злачынства.

На галоўную ролю дакументальна-мастацкай кінастужкі рэжысёр запрасіў гомельскую журналістку, чальца БАЖ Ларысу Шчыракову. У кінастужцы здымаюцца таксама грамадскія актывісты з Гомеля.

«Мы далі яму назву «Палута Бадунова — успомніць і не забыць»,
 — кажа Валерый Мазынскі. — З самой назвы вынікае, што гэта забытае імя. Некалі яно было вельмі папулярнае і вядомае. Нават Купала ў сваіх «Тутэйшых» узгадвае яе — «цётка Бадунова таксама едзе на белай кабыле з Смаленску». Але сёння гэтае імя забытае, як многа іншага. Хацелася б гэтую жанчыну, гэтую «жалезную лэдзі» — як яе называюць многія навукоўцы і гісторыкі, якія сёння падымаюць архіўныя дакументы, прыгадаць.

Трэба сказаць, што ідэя зрабіць гэты фільм належыць не мне, а гамельчукам, у прыватнасці — журналістцы і гісторыку Ларысе Шчыраковай. Яна паводле кніжкі Валянціны Лебедзевай і пачала сама здымаць яго. А потым звярнуліся да мяне, відаць, як да больш прафесійнага чалавека, каб я ўлез у гэтую справу і папрацаваў з акторамі, бо ў фільме многа рэканструкцыі.

Значыць, у вашым фільме будуць элемэнты інсцэнізацыі?

Мазынскі: Так, бо дакументаў аб Бадуновай няшмат захавалася. Частка, відаць, была знішчаная. І сёння, мабыць, не ўсё яшчэ адкапана ў архівах. Я не ведаю, калі гэта будзе дазволена. Але тое, што ўжо сёньня ёсьць, гаворыць пра вельмі неардынарную асобу. І ведаеце, сітуацыя з тымі эсэрамі так нагадвае сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі… Мне захацелася нейкім чынам зрабіць гэтае параўнанне. Тут такая акалічнасць, што гэтыя сваркі і звадкі, якія вечна пераследуюць нашы палітычныя сілы і розныя групоўкі, аказваецца, былі ва ўсе часы.

Фільм павінен быць закончаны ў траўні. Зараз здымаецца чэшскі эпізод жыцця Бадуновай, будуць таксама здымкі ў Маскве.

Прэм’ера фільма запланавана на другую палову года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць