Улада44

Беларусь займае пятае месца па выміраньні насельніцтва

Экспэрты ААН апублікавалі штогадовае дасьледваньне, у якім падсумоўваюцца вынікі росту насельніцтва плянэты і робяцца прагнозы на бліжэйшыя 50 гадоў.

Экспэрты ААН апублікавалі штогадовае дасьледваньне, у якім падсумоўваюцца вынікі росту насельніцтва плянэты і робяцца прагнозы на бліжэйшыя 50 гадоў. Згодна іх, да 2050 году колькасьць людзей на Зямлі будзе складаць 9,2 млрд. чалавек. У той жа час, насельніцтва Беларусі скароціцца на 28,2% і складзе толькі 6,96 млн. чалавек.

Па гэтым паказчыку Беларусь апярэджваюць Баўгарыя і Украіна, дзе насельніцтва скароціцца да 2050 г. на 35,2% і 33% адпаведна. У Расеі гэты паказчык праз 43 гады складзе 24,3%.

Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі зьмяняецца, згодна справаздачы экспэртаў ААН, наступным чынам: 1950 год ‑‑ 27,2 гады, 2005 год‑‑ 37,4, 2050 год ‑‑ 49,6. Працягласьць жыцьця павялічыцца ад 68,4 год у 2005 г. да 75,7 у 2050 пры сярэднім прагназаваным паказчыку ў сьвеце 75,4 гады.

У той жа час экспэрты адзначаюць, што ў прамежку ад 2005 г. па 2010 год Беларусь будзе знаходзіцца на чацьвёртым месцы па тэмпах скарачэньня насельніцтва, так як у гэты пэрыяд у Расеі рэйтынг адмоўнага прыросту насельніцтва будзе большы.

У сусьветных маштабах у пэрыяд да 2050 году насельніцтва Зямлі вырасьце на 2,5 млрд. чалавек дзякуючы такім краінам, як: Індыя, Нігерыя, Пакістан, Конга і Эфіопія.

Пры гэтым у пэрыяд з 2005 па 2050 палову ўсяго насельніцтва плянэты складуць жыхары васьмі шчыльнанаселеных краінаў сьвету — Індыі, Нігерыі, Пакістану, Конга, Эфіопіі, ЗША, Бангладэш і Кітаю.

Каментары4

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць