У Гомелі не дазволілі ўшанаваць памяць загінулых у метро
Афіцыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны тэракта ў мінскім метро, 11 красавіка ў Гомелі не праводзілася. Нешматлікія грамадскія і дэмакратычныя актывісты спрабавалі ўшанаваць памяць ахвяр выбуху.
Раніцай 11 красавіка кветкі да знака нулявога кіламетра на цэнтральнай плошчы Леніна, дзе год таму збіралася мясцовая моладзь, каб правесці аналагічную акцыю, прынеслі рэгіянальны лідар руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў і некалькі блогераў. Але неўзабаве кветкі былі выкінуты ў урну, а каля знака выстаўлены нарад спецназа. Міліцыянеры дзяжурылі тут прыкладна да 19.30, не дазваляючы праводзіць каля знака
Літаральна праз дзве хвіліны пасля таго, як яны пайшлі, да помніка прыйшлі міліцыянеры. Неўзабаве ўсе лампады і запіска зніклі, каля Вечнага агню засталіся толькі кветкі.
Гомельскі каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін таксама паставіў лампаду каля Вечнага агню. «Па перыметры плошчы Леніна былі супрацоўнікі міліцыі і сур’ёзны стройны мужчына ў цывільным. Напэўна, бачачы іх, людзі баяліся рабіць актыўныя дзеянні. Таму было так няшмат кветак і свечак. І нават тыя, што былі, вельмі хутка прыбіралі, іх выкідвалі ў сметнік. Чаму — застаецца толькі здагадвацца. Як мінімум неадэкватная рэакцыя», — адзначыў Сляпухін.
-
За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі
-
У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка
-
Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары