Эканоміка22

Міністр эканомікі абяцае лібералізацыю цэн не раней за 2013 год

«Сёлета жорсткае дзяржрэгуляванне цэн захаваецца», — мяркуе Снапкоў.

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што ў 2012 годзе не варта чакаць паслаблення дзяржрэгулявання цэн.

«Сёлета — не», — сказаў М. Снапкоў, каментуючы магчымасць лібералізацыі цэнаўтварэння, кантроль з боку дзяржавы над якім быў істотна ўзмоцнены ў канцы крызіснага 2011 года пасля перыяду лібералізацыі ў пачатку мінулага года ў рамках дырэктывы прэзідэнта № 4.

У ходзе «прамой лініі» ў газеце «Рэспубліка» М.Снапкоў канстатаваў, што «ў 2011 годзе па рэгуляванні таварных груп мы фактычна вярнуліся на ўзровень 2010 года, натуральна, мы трошкі змянілі эканамічныя механізмы рэгулявання на больш прагрэсіўныя».

«У 2012 годзе гэта (жорсткае дзяржрэгуляванне цэн) захаваецца», — падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, адчувальную лібералізацыю цэнаўтварэння плануецца правесці ў 2013 годзе. «Але 2013 і 2014 гады, хутчэй за ўсё 2013 год, безумоўна, будзе спалучаны з тым, што мы вернемся да гэтай тэмы, як з пункту гледжання эканамічнай неабходнасці, так і з пункту гледжання тых абавязацельстваў, якія ў нас ёсць у рамках падпісаных абавязацельстваў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы», — сказаў М. Снапкоў.

Каментуючы мэтазгоднасць захавання маштабнага дзяржрэгулявання цэн у гэтым годзе, ён адзначыў, што «ўсё залежыць ад бягучай эканамічнай сітуацыі». «Інфляцыя — гэта самае страшнае зло, з якім найбольш складана змагацца. Міністэрства эканомікі лічыць, ды і ўвесь свет, уласна, што тут усе сродкі добрыя, у тым ліку і адміністрацыйныя. У сусветнай практыцы, дарэчы, яны таксама прымяняюцца», — мяркуе міністр.

Як паведамлялася, урад і Нацбанк Беларусі маюць намер у 2012 годзе дамагчыся зніжэння інфляцыі да 19–22% з 108,7% у 2011 годзе. У першым квартале 2012 года спажывецкія цэны выраслі на 5%.

Каментары2

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць