Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю (БТФ), змяніўшы ранейшага кіраўніка бізнэсмэна Уладзіміра Пефціева.
Пефціеў падаў заяву з просьбай вызваліць яго ад пасады кіраўніка БТФ у сувязі з тым
, што ён шмат знаходзіцца ў раз’ездах і не можа надаваць належнай увагі кіраўніцтву федэрацыяй, —сказаў намеснік старшыні БТФ Сяргей Цяцерын. Гэтае пытанне разглядалася каля месяца. (…) Калі паступіла прапанова Аляксандр Шакуцін доўга думаў, разумеючы, што гэта нялёгкі груз, але ўзважыў усе «за» і «супраць» і адказаў згодай. Адзначу таксама, што гэтае пытанне ўзгаднялася з прэзідэнтам НАК Аляксандрам Лукашэнкам», — падкрэсліў Цяцерын.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары