Грамадства

Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне

Як паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі, рэгістрацыя будзе праводзіцца з 2 мая па 1 чэрвеня ўключна — з 9.00 да 19.00 у будныя дні, а таксама па суботах 19 і 26 мая — з 9.00 да 18.00.
Абітурыент павінен асабіста падаць заяву на ЦТ у любым пункце рэгістрацыі, спіс якіх размешчаны на сайце Мінадукацыі, і атрымаць пропуск на ЦТ. Неабходна таксама мець з сабой дакумент, які сведчыць асобу, і дакумент аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (за кожны прадмет неабходна заплаціць 10 тыс. рублёў). Ад выплаты ўзносу вызваленыя інваліды, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці з мнагадзетных сем'яў і сем'яў ваеннаслужачых, работнікаў органаў МУС, якія загінулі або сталі інвалідамі пры выкананні вайсковых і службовых абавязкаў.

Пры паступленні ў ССНУ абітурыент можа зарэгістравацца на два тэст-выпрабаванні; пры паступленні ў ВНУ — не больш чым на тры вучэбныя прадметы: беларускую або рускую мову па выбары; два прадметы ў адпаведнасці з профілем спецыяльнасці.

Сёлета цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 13 чэрвеня, на дзень раней, чым летась, і завершыцца на два дні раней, 27 чэрвеня.
Адкрыецца ЦТ выпрабаваннем па беларускай мове 13 чэрвеня. 14 чэрвеня абітурыенты змогуць здаць расійскую мову, 16 чэрвеня — біялогію, 17 чэрвеня — матэматыку, 19 чэрвеня — грамадазнаўства, 20 чэрвеня — хімію, 21 чэрвеня — сусветную гісторыю навейшага часу, 23 чэрвеня — фізіку, 24 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 26 чэрвеня — замежныя мовы (англійскую, нямецкую, іспанскую, французскую). Завершыцца ЦТ 27 чэрвеня выпрабаваннем па геаграфіі. Пачатак усіх выпрабаванняў у 11.00.

Для абітурыентаў, якія не ўдзельнічалі ў ЦТ у асноўны дзень па ўважлівай прычыне, устаноўлена рэзервовая дата — 4 ліпеня. Пунктам правядзення ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень з'яўляецца БДУ.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень можна будзе з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў адным з наступных пунктаў: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Сухога, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць