Спорт

Рэканструкцыя спарткомплексу на вул. Каліноўскага ў Мінску мае пачацца сёлета

Комплекс спартыўных збудаванняў у Зялёным Лузе, былыя «Працоўныя рэзервы», сумнавядомы буйным пажарам 1985 года.

Аб'ект аднавілі праз некалькі гадоў, і з таго часу ён абыходзіўся без капрамонту. За мінулыя гады трэніровачная база састарэла і зрабілася непрыдатнай, піша «Рэспубліканская будаўнічая газета». Таму распрацаваны праект рэканструкцыі. На думку праектавальнікаў, мадэрнізаваны комплекс стане выдатным падарункам для спартоўцаў і жыхароў найбліжэйшых мікрараёнаў.

- У нас гатовы эскізны праект аб'екта, - адзначае галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект» Алег Сяргееў. - Ён быў разгледжаны гарадскімі ўладамі, Камітэтам архітэктуры, а таксама ўзгоднены на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце. Зараз можа весціся яго рэалізацыя, першы этап якой - рэканструкцыя галоўнага корпуса.

Перш за ўсё ў галоўным корпусе будзе заменены манеж, потым паставяць на рамонт басейн, які сёння знаходзіцца ў непрывабным выглядзе. Да будынка збіраюцца прыбудаваць асобны блок (на эскізах ён размешчаны справа). Тут адкрыюцца залы для кідання і гульнявых відаў спорту. Новабудоўля спраектаваная з хвалепадобным дахам, у адным стылі з іншымі будынкамі.

Палі для міні-футбола пераробяць пад адкрыты лёгкаатлетычны стадыён. Там цалкам заменяць пакрыццё і ўладкуюць трыбуны.

Да адкрытага стадыёна дададуць дадатковы блок трыбун на 3200 месцаў. Прадбачачы аўтамабільную праблему, архітэктары прадугледзелі ў складзе комплексу двухузроўневы паркінг.

На рамонт паставяць і гатэль «Алімпіец». Яго нумары будуць пераробленыя з тым разлікам, каб прыняць у 2014 годзе гасцей чэмпіянату свету па хакеі.

- Чакаем, што рэканструкцыя пачнецца ўжо ў 2012 годзе, - кажа Генадзь Тапуноў, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. - Цалкам комплекс закрываць не збіраемся: рамонт будзе ісці ў некалькі этапаў. Пакуль, праўда, канчатковы праект нам не прадставілі, не вызначаныя і аб'ёмы фінансавання. Калі ўсё пойдзе па плане, абнавіць комплекс атрымаецца не раней за 2014 год. Спартоўцы атрымаюць сучасную базу, а астатнія наведнікі - новыя спартыўныя секцыі і дадатковы камфорт.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць