Улада

«Suddeutsche Zeitung»: Прыгожы парадокс «Беларусь»

Набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. А што акрамя гэтага? Што мы ведаем пра Паўночную Карэю Эўропы, акрамя таго, што адтуль прыходзяць адно дрэнныя навіны і што там нельга сьмяяцца, бо гэта псуе настрой прэзыдэнту? Падчас свайго нядаўняга візыту ў Бэрлін старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна паскардзілася на тое, што брэнд «Беларусь» зводзіцца да гэтай брыдкай карціны. Ня здолеўшы стрымаць згрызоты сумленьня, мы накіраваліся ў пошукі.

Набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. А што акрамя гэтага? Што мы ведаем пра Паўночную Карэю Эўропы, акрамя таго, што адтуль прыходзяць адно дрэнныя навіны і што там нельга сьмяяцца, бо гэта псуе настрой прэзыдэнту? Падчас свайго нядаўняга візыту ў Бэрлін старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна паскардзілася на тое, што брэнд «Беларусь» зводзіцца да гэтай брыдкай карціны. Ня здолеўшы стрымаць згрызоты сумленьня, мы накіраваліся ў пошукі.

«Студумка»

Людзей з усходу Эўропы ўяўляюць сабе як істотаў, якія ўпарта супраціўляюцца сучасным тэндэнцыям ды, апрануўшы скураную куртку, спартовыя штаны ды памахваючы поліэтыленавым пакетам, цягнуцца ў парк карміць галубоў. Лухта! І доказ гэтаму — студэнцкі часопіс «Студумка». Яго галоўны рэдактар Сяргей Сахараў стварыў, бадай, найкруцейшы моладзевы часопіс ва Ўсходняй Эўропе.

Шагал

Варта прызнаць: Віцебск дайшоў да ручкі, вуліца за вуліцай поўняцца сацыялізмам, які рассыпаецца ў друз. Але раней гэты горад быў фарпостам індустрыяльнай рэвалюцыі, квітнеючай мэтраполіяй. З трамваем ды мастацкай школай, якая зьявіла сьвету такія моцныя фарбы ды формы, што яны хвалююць і дагэтуль. Яе самага знакамітага прадстаўніка мы даўно лічым французам. Усё-ткі вымавіць Мойша Захаравіч Шагалаў цяжэй, чым Марк Шагал. Але ў яго карцінах, раскіданых па музэях усяго сьвету, жыве стары Віцебск.

Тысяча блакітных вачэй

У Беларусі больш за тысячу азёраў, абкружаных сасновымі барамі ды бярозавымі гаямі. Улетку там можна плаваць, лавіць рыбу, смажыць шашлыкі ці сядзець на беразе ды аддавацца самым вар’яцкім ідэям. Мой тамтэйшы сябра неяк сказаў: калі-небудзь я буду зарабляць на турызьме. Гэта мая мара. Сёньня ён, згубіўшы надзею, сядзіць у сваёй кватэры.

Сусьветная культурная спадчына

Беларусь не Кітай. Не такая вялікая. Не такая старая. Хутчэй, гэта краіна для дасьледчыкаў, якія радыя малым адкрыцьцям. Напрыклад, руінам. Ваяўнічыя нацыі, якія маршам хадзілі па гэтых краях, рэдка клапаціліся пра тое, каб нешта тут пакінуць некранутым. Але, нягледзячы на гэта, па колькасьці помнікаў ЮНЭСКО Беларусь апярэджвае Грузію ды Гаіці і толькі крыху адстае ад Ізраілю ды Чылі. Калі бачыш Мірскі замак ці палац у Нясьвіжы, не даеш веры: няўжо калісьці гэта ўсё было ў СССР?

«Народны альбом»

Беларуская мова? Як яна гучыць? Каб захаваць паліткарэктнасьць, варта адмовіцца ад параўнаньняў ды пакласьціся на сілу музыкі. У 1997 годзе Міхал Анемпадыстаў разам зь цяпер забароненымі рок-гуртамі стварыў арт-фольк-м’юзыкал пра заходнебеларускае мястэчка міжваенных часоў. Сёньня гэты збор песьняў ужо зрабіўся клясыкай. Нягледзячы на засільле тэхна, папсы ды шлягераў-шансонаў, у краіне разьвілася моцная падпольная музычная культура. Як кажа сьпявак ды паэт Лявон Вольскі, «адразу бачна, што мы жывём у краіне, дзе яшчэ трэба за нешта змагацца. І гэта нашмат болей сур’ёзна, чым барацьба супраць «Макдоналдсу».

Думкі

Людзям, якія думаюць, па савецкай традыцыі даводзіцца туга. Іх лічаць лайдакамі, блазнамі, раздражняльнікамі грамадзкага парадку. Беларусы — народ сялянскі, яны цэняць тых, хто ўмее працаваць у гародзе. Але ёсьць і такія, каго было не затаптаць і ў савецкія часы — пісьменьнікі Васіль Быкаў ды Ўладзімер Караткевіч. На жаль, яны ўжо адышлі ў лепшы сьвет. Аднак пра наступнікаў хвалявацца ня варта — пра гэта сьведчыць высокі ўзровень часопісу «АRCHE».

Дрыгва і душа

Ці гэта магутная Белавеская пушча, ці шырокія прынёманскія даліны, але пры першым поглядзе на сваю прыроду беларус робіцца беларусам з галавы да ног. Асаблівую ролю адыгрывае самы вялікі балотны масіў Эўропы — Палесьсе. Тут, на гэтай непрадказальнай глебе, бадай, і была вынайдзеная беларуская душа. Менавіта тут адбываецца дзея славутай трылёгіі пісьменьніка Івана Мележа «Палеская хроніка». Назву адной зь яе частак, «Людзі на балоце», традыцыйна разумеюць як алегорыю: надзея ёсьць заўжды.

Захад і Ўсход

«Ды гэта ўсё тыя самыя расейцы». Лёгка сказаць. Але ў беларуса ад гэтых словаў шапка на галаве расьце. Стэрэатыпы будаваліся на глыбокіх падвалінах: ва ўсходнім блёку БССР была вядомая сваімі файнымі лядоўнямі і архаічнымі сала-мянымі лялькамі, гуртом «Песьняры», які прадаў 20 мільёнаў плытак, ды чырвоным чарцянём-трактарцом МТЗ-50. А яшчэ ўсе ведалі: беларусы — спрэс партызаны. Самі сябе яны называюць талерантнымі. Заўжды спадзяюцца, што навальніца хутка скончыцца.

Людзі на Захадзе лічаць сябе адукаванымі эўрапейцамі ды кпяць з усходніх дзікуноў, якія ня ведаюць, што такое вадаправодны кранік, затое ў іх у жылах цячэ чысты сьпірытус. Але няхай беларускія вёскі і сапраўды маглі б быць кулісамі для сярэднявечнага фэсту, затое ў Менску распрацоўваюць сацыялістычны варыянт танных Windows. Па дарогах езьдзяць на вазах, але нярэдка сустрэнеш і дарагі лімузін. Прыгожы парадокс гэтая Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць