Грамадства55

Жыхары Уручча звярнуліся да Лукашэнкі

Жыхары мінскага мікрараёна Уручча-2 просяць Аляксандр Лукашэнку разабрацца ў сітуацыі з высечкай сквера на вуліцы Шугаева пад будаўніцтва дамоў для супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце на яго імя, пад якім падпісаліся прыкладна 140 чалавек.

«Раніцай 2 мая, калі многія жыхары Уручча-2 яшчэ спалі ці збіраліся на працу, да зялёнай зоны на скрыжаванні вуліц Русіянава і Шугаева падкаціў аўтобус з байцамі АМАП, у руках якіх былі рыдлёўкі і сякеры. Змятаючы на сваім шляху ўсіх, хто, даведаўся пра падрыхтоўку высечкі пасаджаных на іх сродкі дрэў, выйшаў абараніць зялёную зону, яны рынуліся на ўчастак. <…> Да гэтага два тыдні таму тут ужо былі спілаваны дзве прыгожыя шматгадовыя бярозы», — гаворыцца ў звароце.

Як адзначаюць аўтары ліста, «балюча і горка было глядзець, як амапаўцы здзекаваліся з людзей, дэманструючы сваю поўную беспакаранасць і пагарду.
У скверы было выкарчавана і знішчана прыблізна сто дрэў, якія добра прыжыліся».

Паводле меркавання жыхароў, «органы ўлады ігнаруюць законныя патрабаванні і скаргі людзей». Шмат гадоў яны неаднаразова звярталіся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Мінгарвыканкам, адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы, Мінскі гарадскі савет і іншыя інстанцыі з просьбай надаць зялёнай зоне статус сквера і прысвоіць яму імя героя Савецкага Саюза Івана Русіянава і байцоў 100-й гвардзейскай дывізіі.

«Мы прасілі іх звярнуць увагу на тое, што мікрараён перанаселены, нормы азелянення на аднаго чалавека не адпавядаюць стандартам, у дварах вецер ганяе пыл, не хапае месцаў для стаянак, у паліклініцы на прыём да ўрача даводзіцца чакаць гадзінамі. Нас ніхто не хацеў слухаць. Усе вышэйназваныя дзяржаўныя ўстановы і асобы занялі кругавую паруку, абараняючы свае чыноўніцкія інтарэсы», — падкрэсліваецца ў лісце.

«Мы звяртаемся да вас з просьбай абараніць нашы законныя правы на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і арганізаваць бяспеку пражывання. Мы просім вас садзейнічаць адмене незаконных рашэнняў па будаўніцтве на тэрыторыі зялёнай зоны двух шматпавярховых дамоў.
Мы настойваем на публічным расследаванні выкладзеных фактаў грэбавання з боку службовых асоб інтарэсамі жыхароў, варварскага знішчэння зялёнай зоны, прымянення байцамі АМАП грубай сілы супраць мірных жыхароў. Мы патрабуем адстаўкі і пакарання асоб, якія прымалі рашэнне аб выкарыстанні АМАП для знішчэння зялёнай зоны і прымянення фізічнага гвалту ў дачыненні да жыхароў», — падкрэсліваецца ў звароце.

Жыхары выказваюць недавер старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку, кіраўніку адміністрацыі Першамайскага раёна Ігару Кудрэвічу «як кіраўнікам, якія грэбуюць законнымі інтарэсамі грамадзян, якія развязалі канфлікт і сваімі дзеяннямі, паводзінамі і стылем кіраўніцтва дыскрэдытуюць дзяржаўную ўладу», а таксама дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігнату Місурагіну і дэпутату мясцовага савета Валерыю Якуніну.

Жыхары гатовы перадаць у распараджэнне дзяржаўных органаў улады для аб’ектыўнага расследавання акты высечкі дрэў, зялёных насаджэнняў, фотаматэрыялы з месца падзей, перапіску з ведамствамі, звароты ў міліцыю і іншыя дзяржаўныя органы, подпісы больш як 4 тысяч жыхароў, якія выступаюць супраць ушчыльнення.

Каментары5

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць