Культура22

Пайшоў з жыцця сцэнарыст Самсон Палякоў

Журналіст, кінасцэнарыст, адзін з кіраўнікоў кінастудыі «Летапіс».

Самсон Палякоў нарадзіўся ў Віцебску 19 траўня 1937 году. Сваю журналісцкую кар’еру пачаў у газэце «Знамя юности». Журналіст Сяргей Ваганаў пазнаёміўся з Паляковым у рэдакцыі гэтай газэты яшчэ ў 1965 годзе і ўсё жыцьцё заставаўся яму сябрам:

«Я прыйшоў у "Знамя юности", калі ён ужо быў у ліку карыфэяў.

Яны разам са сваім сябрам Аляксандрам Станютам шмат у чым вызначалі "твар" газэты.
Сяброўства з Паляковым моцна на мяне ўзьдзейнічала».

Многія згадваюць Палякова менавіта як добрага і адданага сябра.

«Ён вельмі сябраваў з Рыгорам Барадуліным. Яны вучыліся на адным курсе на журфаку. І ў любую гадзіну дня і ночы Рыгор Іванавіч мог яму патэлефанаваць і чытаць яму свае новыя вершы. Думаю, што ён ня будзе гэтага адмаўляць...», -- кажа сп. Ваганаў.

З журналістыкі Самсон Палякоў пайшоў у мастацкае кіно. Быў аўтарам сцэнараў фільмаў «Ясь і Яніна» (1974), «Чорная бяроза» (1977), «Пані Марыя» (1979), «Разьвітаньне славянкі» (1985) ды іншых.

Уладзімер Халіп згадвае Самсона Палякова як вельмі добрага кінадраматурга:

«Зь ім супрацоўнічалі шмат якія кінастудыі краіны. Па ягоных сцэнарах здымаліся цудоўныя фільмы. На вялікі жаль, ня ўсё з таго, што ён пісаў, было рэалізавана. Я чытаў некалькі ягоных сцэнараў проста выдатных, але, на вялікі жаль, былі ўжо іншыя часы і ў кіно былі іншыя зацікаўленьні».

Менавіта Ўладзімер Халіп запрасіў Самсона Палякова стаць галоўным рэдактарам кінастудыі «Летапіс»:

«На пачатку 90-х мы разгортвалі праграму «Адраджэньне» — гэта кінапанарама жыцьця краіны на працягу ўсёй яе гісторыі.
Мне вельмі быў патрэбны адукаваны, разумны, адданы ідэі беларушчыны чалавек, які мог бы ўзяць на сябе значную частку нялёгкай і няўдзячнай на той час працы. Тады я запрасіў Самсона Палякова. Ён стаў галоўным рэдактарам студыі, а я быў мастацкім кіраўніком.

Тады быў самы цікавы пэрыяд у жыцьці беларускага кінэматографу. Бо мы рабілі фільмы толькі пра Беларусь, толькі па-беларуску, і гэтыя стужкі карысталіся найвялікшым посьпехам, атрымоўвалі прэстыжныя прызы на міжнародных фэстывалях, былі адзначаныя дзяржаўнымі прэміямі Беларусі ў дзьвюх намінацыях. Але не ў прызах было задавальненьне. На нашыя фільмы ў той час выстройваліся вялікія чэргі, іх дэманстравалі ў кінатэатрах, бо інтарэс да Беларусі, да яе гісторыі, да таго, што было ў яе жыцьці, тады быў вялізны ў беларускім грамадзтве. Квіткі на нашы фільмы прадавалі па цэнах мастацкіх фільмаў.

Але вельмі хутка гэта скончылася. Зьмянілася ўлада. Прыйшлі людзі, якім беларускія праблемы былі ня тое што не даспадобы, а проста чужыя.
Студыя трапіла ў апалу. Пачалася блякада. Нам адрэзалі кінатэатры. Апошняй не здавалася «Зьмена». І на тэлебачаньні вельмі хутка нам далі зразумець, што калі мы і далей будзем працягваць беларускую тэматыку і ня будзем ствараць фільмы пра тое, які ў нас цудоўны правадыр, то і яны ня змогуць дэманстраваць.

Аднойчы калі я ішоў на студыі, то пабачыў, як з-за кожнага куста палезьлі «квадратныя» людзі з рацыямі ў руках. Высьветлілася, што гэта найвялкшы адмыслоўца наведаў кінастудыю і вырашыў узяцца за кіно. Пачалі да нас прыходзіць камісіі, праверкі, але не змаглі нічога дакапацца і не знайшлі больш разумнага, як зачынілі нашую студыю «на ідэалягічны карантын». І праз два гады першы фільм, які адтуль выйшаў пасьля «карантыну», называўся «Белоруссия — страна подлинной демократии».

За гэты час, шмат у чым дзякуючы Самсону Палякову, студыя стварыла 150–200 фільмаў па нашай гісторыі, пра выдатных людзей Беларусі — і пра Барадуліна, і пра Быкава, і пра Ларысу Геніюш, пра Ўсяслава Чарадзея. З намі супрацоўнічалі Міхась Ткачоў, Алесь Марачкін, Васіль Быкаў і шмат хто яшчэ.
Гэта быў залаты пэрыяд у разьвіцьці беларускага кінэматографу. Ёсьць выдатнае беларускае кіно. Калісьці Янка Брыль, яшчэ тады прыйшоўшы да нас на студыю, выказаў непакой: «Як бы ня зьнішчылі гэтыя фільмы». У мяне таксама ўзьнікае цяпер гэтая трывога, бо гэтыя фільмы пад вялікім замком, іх ніхто не паказвае«.

На пачатку 2000-х Самсон Палякоў выехаў у Ізраіль, дзе жывуць ягоная дачка і ўнукі.

Сяргей Ваганаў кажа: «Ён, канечне, не ўпісаўся ва ўсе гэтыя зьмены беларускія, у гэты ўладны лад, у гэты рэжым. Але зьехаў ён у Ізраіль з-за хваробы сэрца.

У Ізраілі яму працягнулі жыцьцё гадоў на трынаццаць.

Але яго ўвесь час цягнула на радзіму. Ён ледзьве ня кожны год сюды прыяжджаў. Ехаў у Маскву спачатку, бо адзінае, што ў яго засталося ад „удзячнай“ радзімы, гэта інваліднае пасьведчаньне.

А ў Беларусь ужо прыяжджаў, парушаючы ўсе візавыя рэжымы і межы».

Сяргей Ваганаў распавёў, што Самсон Палякоў, якога сябры называлі «Саша», памёр ад разрыву аорты ў ізраільскай клініцы, не дажыўшы менш за месяц да свайго 75-годьдзя.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам17

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць