Але пакуль не ведае, дзе ўзяць на гэта грошы.
Пра лёс мазаічнага пано мастака Аляксандра Кішчанкі, якое руйнуецца на фасадзе гасцініцы «Турыст», Onliner.by распавядаў некалькі разоў.
Спецыялісты прыкінулі, што аднаўленне будзе каштаваць гораду немалую суму — тры з паловай мільярды рублёў (без уліку смальты).Нягледзячы на выдаткі, горад усё ж наважыўся рэстаўраваць пано. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Заводскага раёна.
— Зараз адшукваем сродкі на праектныя працы. А тэхнічнае заключэнне ўжо ёсць. Да 2013 года работы павінны завяршыцца, — распавяла намеснік кіраўніка адміністрацыі Людміла Бараноўская. — Перш за ўсё давядзецца выправіць тую тэхналагічную памылку, якая была дапушчаная падчас мантажу пано.
Тады няправільна зрабілі ўхіл, вада ў выніку зацякала паміж сцяной і тынкоўкай, а ўзімку кавалачкі смальты адрываліся.Колькі будзе каштаваць аднаўленне? Канчатковую суму пакуль назваць не можам, яе пралічаць праектанты.
Мінгарвыканкам ўжо звярнуўся ў Мінфін з просьбай дапамагчы з фінансаваннем: бо пано — культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.
— Будзем і неяк самі суму адшукваць. На суботніках зарабляць. Можа, створым фонд, — дадала Людміла Бараноўская.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары