Культура44

10 звычак шчаслівых людзей

Вы здзівіцеся, наколькі ўсё проста.

1. Шчаслівых людзей зусім не цікавіць, што думаюць пра іх іншыя.
Іх падыход вельмі лаканічна апісала Како Шанэль: «Мне ўсё адно, што вы пра мяне думаеце, бо я пра вас не думаю наогул». Вы робіце тое, што лічыце неабходным.
Магчыма, вашы дзеянні будуць памылковымі, але гэта ваш досвед, і ён неацэнны!
Усе паважаюць незалежных, упэўненых у сабе людзей, якія маюць выразную жыццёвую пазіцыю. Гэта не значыць, што такія людзі не памыляюцца. Але гэта азначае, што яны ніколі не азіраюцца ў пошуках адабрэння або асуджэння.

2. Яны ўмеюць бачыць сітуацыю «збоку».
Нішто ў гэтым жыцці не бывае адназначным, таму вельмі карысна ўмець захоўваць нейтралітэт. Часам гэта вельмі складана. Кітайская мудрасць кажа: «Правільна дзейнічае той, хто назірае за жыццём адстаронена — як малпа, седзячы на дрэве назірае за сутычкай двух тыграў».

Нейкая частка нас павінна заставацца такой малпай, што дазваляе нам прымаць правільныя рашэнні
і не марнаваць сілы там, дзе не варта ўвязвацца ў бойку.

3. Ні пра што не шкадуюць.
Страчаныя магчымасці, каханні, якое так і не адбыліся, здрада сяброў — усё гэта не варта нашага часу і энергіі.
«Жаль па страчаным не павінен доўжыцца больш за пяць хвілін», —
сцвярджае амерыканскі псіхолаг Олаф Майнер.

4. Умеюць дзякаваць.
І гаворка ідзе не пра чарговае «дзякуй», а пра тое, што ідзе ад сэрца.

Шчырая падзяка здольная ператварыць наша жыццё ў сапраўдны цуд.
Справа ў тым, што калі мы дзякуем — мы факусуемся не на тым, чаго ў нас няма, а на тым, што ёсць, а падобнае, як вядома, прыцягвае падобнае. Будзьце ўдзячныя і дзякуйце нават за тое, чаго яшчэ не здарылася.

5. Захоўваюць адчуванне навіны.
Дасягнуўшы чагосьці, мы, як правіла, радуемся гэтаму зусім нядоўга, а потым адчуванне навіны нас пакідае. Але за яго трэба «ўчапіцца» рукамі і нагамі. Запамінайце моманты свайго трыумфу.
Радасныя падзеі павінны стаць генератарам вашых будучых перамог.
Таму пастаянна выклікайце ў памяці і зноў перажывайце ўсе адценні шчаслівых эмацыйных станаў. Ставіць перад сабой новыя мэты і дасягаць іх — гэта выдатна. Але вельмі часта ў пагоні за тым, чаго яшчэ няма, мы не паспяваем напоўніцу атрымаць асалоду ад таго, што ўжо ёсць! Менавіта гэта і робіць нас няшчаснымі.

6. Умеюць з сябе пасмяяцца.
Іронія — выдатны якасць. Але

калі чалавек можа быць іранічным у дачыненні да самога сябе — ён непераможны!
Псіхолагі перакананыя, што менавіта самаіронія — найбольш дакладны крытэр развітага інтэлекту. Здольнасць шчыра смяяцца з сябе ўласцівая толькі моцным духам і розумам людзям, якія не баяцца ніякіх стэрэатыпаў ці перадузятасцяў. Яна непасрэдна звязана з радасцю і аптымізмам.

7. Жывуць «у аддзеле сённяшняга дня». Так проста і геніяльна сфармуляваў адну са звычак шчаслівых людзей амерыканскі псіхолаг Дэйл Карнегі.

Людзі, якія жывуць пад цяжарам мінулых памылак і негатыўнага досведу, з аднаго боку, і пад страхам перажыць правал у будучыні — з другога — не жывуць наогул.

8. Ніколі не стамляюцца вучыцца.
Кнігі, падарожжы, новыя хобі, замежныя мовы,

жаданне спазнаць гэты свет і ніколі не пераставаць здзіўляцца — яшчэ адна выдатная звычка шчаслівых людзей,
бо менавіта яна дапамагае ім рэалізоўваць сябе.

9. Ніколі не зайздросцяць.
Мы звыклі параўноўваць сябе з іншымі і супастаўляць свае поспехі з поспехамі навакольных. У здаровай канкурэнцыі няма нічога дрэннага, зрэшты, часцяком яна перарастае ў пачуццё нездаволенасці сабой і зайздрасці да людзей больш паспяховых. Аднак,

у свеце ёсць толькі адзін чалавек, з якім вы можаце сябе параўноўваць — гэта вы самі ў мінулым.
І калі сёння вы здолелі стаць хоць крыху лепш, чым учора — значыць вы пераможца і можаце зайздросціць самі сабе!

10. Правільна выбіраюць сяброў.
Роберт Грын ў кнізе «48 законаў ўлады» піша: «Чужыя пакуты і няшчасці могуць стаць для вас згубнымі — эмацыйныя станы такія ж заразныя, як хваробы. Вам можа здавацца, што вы высакародна дапамагаеце няшчаснаму чалавеку. Але вельмі часта няшчасныя самі наклікаюць на сябе беды і могуць гэтак жа наклікаць іх на вас. Важна адрозніваць людзей, якія сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе, ад тых, якія сваімі дзеяннямі, думкамі і ўчынкамі неаднаразова наклікаюць бяду на сваю галаву.

Небяспечны (і найбольш заразны) тып — гэта людзі, якія заўсёды ўсім незадаволеныя і прывыклі лічыць сябе пастаяннымі ахвярамі. Уцякайце ад іх, як ад пошасці.
Майце зносіны са шчаслівымі — і яны заразяць вас шчасцем. Майце зносіны са шчодрымі — і станеце такімі ж. Калі вы сумуеце — шукайце людзей жыццярадасных».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

Жанчына нарадзіла дзіця ў сельскай прыбіральні — і яно патанула. СК агучыў падрабязнасці2

На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны1

Гэтага фатографа ведаюць усе беларускія тусоўшчыкі. І яму рэспектаваў Пазняк. Пагутарылі з Johnny Cosmic4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць