Каханне і сэкс3333

Каханне праз Укантакце

Дзяўчына Дзіянава працягвае вучобу і кар’еру мадэлі ў Польшчы. І расказала «Нашай Ніве» гісторыю свайго кахання.

Маргарыта Лавышык, навучэнка адной з прыватных ВНУ Мінска, ніколі асабліва не цікавілася палітыкай. Маючы добрыя знешнія дадзеныя, дзяўчына здымалася для модных часопісаў ды марыла пра звычайнае жаночае шчасце.

Упершыню задумацца пра тое, як жыць далей, прымусіла мінулагодняя дэвальвацыя. Адказы на свае пытанні Маргарыта шукала ў інтэрнэце.

Там яна выпадкова натыкнулася на каментар актывіста «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» Вячаслава Дзіянава. Што было напісана — ужо не ўзгадае, але словы ўразілі цвёрдасцю і ўпэўненасцю ў будучыні.

Маргарыта вырашыла напісаць «моцнаму» незнаёмцу. Так завязалася перапіска, якая перарасла ва ўзаемнае пачуццё.

Першая сустрэча хлопца і дзяўчыны ў афлайне адбылася праз паўгода пасля віртуальнага знаёмства, у лістападзе 2011 года. З вядомых прычынаў Дзіянаў не мог прыехаць у Беларусь.

І Маргарыта адважылася паехаць за мяжу да чалавека, якога ніколі ў жыцці не бачыла, а толькі перапісвалася.

«Я выйшла з аўтобуса і пабачыла Вячаслава. Ён трымаў у руках букет маіх любімых кветак — архідэяў».

Што найбольш цэніць Маргарыта ў сваім хлопцы, дык гэта яго мэтаскіраванасць. «Я веру ў тое, што ён робіць.

Слава — моцны і надзейны чалавек, за ім як за каменнай сцяной», — кажа дзяўчына.

«Падумай, з кім ты звязалася»

Падтрымліваць адносіны на адлегласці само па сабе ёсць пэўным выпрабаваннем. Аднак «ягадкі» былі наперадзе. 18 красавіка, калі Маргарыта мела чарговы раз паехаць да Дзіянава ў Варшаву, у кватэру, якую яна здымае з сяброўкай, уварваліся пяцёра ў цывільным. Дзяўчат павезлі ў Маскоўскі

РУУС.

У міліцыі Маргарыту цягам 8 гадзін дапытвалі супрацоўнікі КДБ. Ноч яна правяла не ў цягніку Мінск—Варшава, а ў ізалятары на Акрэсціна.

«Так страшна мне яшчэ ніколі не было…

І не столькі за сябе, колькі за Крысціну [сяброўку — НН]. Яна ўвогуле ні пры чым! У машыне я прасіла ў яе прабачэння… Не сказаць, каб жыццё праляцела перад вачыма, але сэрца, я думала, спыніцца яшчэ ў дарозе», — кажа Маргарыта.

Дзяўчыне пагражалі словамі «ты адкажаш за ўсе дзеянні Дзіянава», «пасадзім цябе надоўга», «падумай, з кім ты звязалася», «падумай пра сваю будучыню», «у цябе бацькі»… Адно добра, што не збівалі. Прапановаў распаўсюдзіць нейкі вірус на камп'ютары Дзіянава ці падпісаць дамову пра супрацоўніцтва таксама не было.

«Планавала адно, а выйшла па-іншаму»

«Я чула пра падобныя гісторыі, але не асабліва ім верыла. Калі ж гэта адбываецца на яве…Не дай божа каму перажыць.
У той момант я была ўпэўненая, што яны нас не пакінуць у жывых», — кажа Лавышык.

Для дзяўчыны, якая раней не мела непрыемных гісторый з праваахоўнымі органамі, такія падзеі — сур’ёзнае выпрабаванне. Планавала адно, а выйшла зусім па-іншаму.

Пасля гэтага яе стаўленне да ўладаў змянілася. «Цяпер мне хочацца «змагацца» і дапамагаць людзям, якія перажылі нешта падобнае.
Спецслужбы міжволі падштурхнулі мяне да барацьбы і паказалі ўсе вабноты рэжыму», — кажа дзяўчына.

Вяртацца ў Беларусь яна пакуль не будзе.

А вучобу і кар’еру мадэлі працягне ў Польшчы: зараз дасылае сваё партфоліа ў польскія мадэльныя і фотаагенцтвы.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Я заўважыў тры Марыі28

У Віцебску паказалі, як адбудуюць згарэлы год таму гандлёвы цэнтр «Беларусь» ФОТЫ1

Пад Мінскам ёсць таямнічае месцейка, дзе можна паўнавартасна паабедаць за 5—10 рублёў8

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы4

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні47

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў45

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць