Літаратура1616

Пацеркі. Нарыс пра смак нашае мовы

Піша Віктар Шукеловіч.

Яшчэ зусім маленькім, выхоўваючыся ў дзядоў на берагах Ашмянкі і Панаркі, я з вялікай прагай засвойваў кожнае беларускае слоўца. Я лавіў яго, здавалася, не толькі вушамі, але кожнай часцінкай скуры, кожнай клеткай свайго арганізма, каб зберагчы, каб перадаць, каб атрымаць асалоду ў дарослым жыцці ад гучання кожнага роднага слова, ад усведамлення, што я не толькі целам, але моваю і духам паходжу з кораня маіх дзядоў, што спрадвеку жылі на берагах Ашмянкі і Панаркі.

Разам з іншымі дзецьмі, што бавілі час летам на вёсцы, я часта выбіраўся ў лес. У канцы чэрвеня зямля была ўсланая чырвонымі каралікамі духмяных суніцаў і цёмнымі бубкамі чарніцаў. Смачныя ягады самі прасіліся ў рот. Хацелася занесці іх дадому і пачаставаць бабулю з дзядулем, але не было ў што сабраць тыя ягады. Не панясеш жа ты іх у кішэнях? Тады мы, малыя і вынаходлівыя, самі прыдумалі выйсце — зрывалі доўгую сцябліну мятлічкі (такой травы з распушанай вярхушкай накшталт мяцёлкі), і нанізвалі ягады на яе. Некалькі чырвоных суніц, потым цёмная чарніца і гэтак далей. Выходзіла нешта, што нагадвала ягадныя шашлыкі. Такіх нізак можна было зрабіць некалькі, каб захапіць дадому.

Калі я, зусім малы і белабрысы, першы раз прынёс нанізаныя на сцябліну мятлічкі ягады, бабуля пляснула ў ладкі і сказала: «Ах, якія пацеркі выйшлі!…»
Тады я ўпершыню пачуў гэта слова і яно мне неверагодна спадабалася. Я паўтараў яго цэлы дзень, нібы зачараваны: «пацеркі» ды «пацеркі». Бабуля з дзядулем не паквапіліся на сабраныя мною ягады. Вечарам я знайшоў іх у падсалоджаным свежым малаку і з вялікім задавальненнем вялікай лыжкай, сапучы і крэкчучы, з’еў гэтую страву з белым хлебам.

Перад сном бабуля ўзяла ў рукі ружанец і, укленчыўшы, пачала перабіраць маленькія шарыкі-бубкі. Адзін за другім. Толькі цяпер я ведаў, што яны называліся таксама пацеркамі.

Да сённяшняга дня пацеркі нагадваюць мне пра «Pater noster».

Пацеркі — такое прыемнае і добрае слова-малітва з глыбінным сэнсам, што выклікае думкі пра неба і адносіць да Айца, нябеснага Таты. Пацеркі — сакральнае слова, якое злучае маіх дзядоў з-пад Ашмянаў з лацінскай культурай, з еўрапейскай цывілізацыяй і тымі, хто ў першыя вякі хрысціянства перад звярынай пашчай шэптам прамаўляў у рымскім Калізеі: «Pater noster, qui es in caelis…»

Каментары16

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць