Грамадства11

Андрэя Моўчана ўжо выпісваюць з бальніцы

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Моўчана, жорстка збітага супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску 19 мая, сёння пасля абеду выпісваюць са сталічнай бальніцы хуткай дапамогі.

«Сёння на абходзе мне паведамілі, што выпісваюць. Паводле слоў урача, далейшае лячэнне можна праходзіць у паліклініцы», — паведаміў Моўчан.

Паводле слоў актывіста, яму афіцыйна ўстаноўлены дыягназ «чэрапна-мазгавая траўма». «Буду звяртацца ў паліклініку, паглядзім, што скажуць там», — сказаў Андрэй.

Нагадаем, першапачаткова ўрачы зафіксавалі ў збітага не толькі чэрапна-мазгавую траўму, але і пералом сківіцы. Аднак 23 мая доктар сказаў Моўчану, што пералом сківіцы ў яго — стары. Сам Андрэй сцвярджае, што ніякага пералому сківіцы раней у яго не было.

***

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» быў затрыманы міліцыяй 19 мая каля ўніверсама «Першамайскі». У знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, і праз некалькі хвілін да яго пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі. Пасля таго як Моўчан пацікавіўся, за што яго затрымліваюць, супрацоўнікі міліцыі пачалі яго збіваць. Паводле інфармацыі сведак, Андрэя збівалі і на вуліцы, і ў машыне — аб гэтым ён паспеў паведаміць па тэлефоне сваёй сястры, калі знаходзіўся ў аддзяленні міліцыі.

У аддзяленні міліцыі сястры паведамілі, што ў дачыненні да затрыманага збіраюцца распачынаць крымінальную справу за знявагу прэзідэнта і збіванне супрацоўніка міліцыі пры выкананні.

Апошні раз прадстаўнік міліцыі размаўляў з Моўчанам па тэлефоне 23 мая. Ён цікавіўся месцазнаходжаннем актывіста і абяцаў прыехаць да яго для гутаркі, але так і не наведаў бальніцу.

Інцыдэнт са збіваннем Моўчана не каментуюць ні ў МУС, ні ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць