Спорт55

Гельфанд прайграў: ураджэнец Мінска не стаў наймацнейшым шахматыстам свету

Барыс Гельфанд саступіў сёння дзеючаму чэмпіёну свету Вішы Ананду на тай-брэйку.

У Маскве скончыўся матч за званне чэмпіёна свету па шахматах. Дзеючаму чэмпіёну свету Вішванатану Ананду (Індыя) процістаяў ураджэнец Мінска, ізраільскі шахматыст Барыс Гельфанд.

Матч за званне чэмпіёна свету складаўся з 12 партый і завершыўся ў панядзелак з нічыйным вынікам — 6:6.

Згодна з рэгламентам, сёння тытул быў разыграны на тай-брэйку (чатыры дадатковыя партыі па 25 хвілін).

Гельфанд прайграў 1,5:2,5.

Ананд раней двойчы паспяхова абараняў тытул чэмпіёна свету, выйграўшы ў 2008 годзе ў расейца Уладзіміра Крамніка, а ў 2010-м - у балгарына Весяліна Тапалава. Гельфанд заваяваў права на тытульны матч, заняўшы ў маі 2011 года першае месца на турніры прэтэндэнтаў у Казані.

Прызавы фонд матчу склаў $ 2,55 млн, 60% ад яго атрымае пераможца, 40% -- пераможаны.

***

Барыс Гельфанд нарадзіўся 24 чэрвеня 1968 года ў Мінску, доўгі час жыў на вуліцы Кузьмы Чорнага, выступаў за Беларусь
У 1998 г. выехаў у Ізраіль. З 1990 Гельфанд быў пастаянным удзельнікам бітваў за званне чэмпіёна свету. Ён дайшоў да чвэрцьфіналу прэтэндэнцкага турніру ў 1993 і паўфіналу — у 1996. Гельфанд удзельнічаў і ў чэмпіянатах свету па накаўт-сістэме ў 1998–2004 (лепшы вынік — паўфіналіст у 1997).

У 2011 годзе ўдзельнічаў у матчах прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету па шахматах, якія праходзілі ў Казані з 3 па 27 мая. У фінале за званне прэтэндэнта абыграў расійсца Аляксандра Грышчука.

У сённяшнім нумары «Нашай Нівы» выдрукавана апавяданне Паўла Касцюкевіча «Як я выратаваў Гельфанду залаты медаль».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю18

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю18

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць