Грамадства22

Затрыманьні, затрыманьні, затрыманьні

Новы шэраг прэвэнтыўных затрыманьняў перад Днём Волі. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта дакладная прыкмета, што ў сам дзень 25-га, як гэта бывала раней, у прысутнасьці тэлекамэраў і дыпляматаў, маніфэстацыя пройдзе без правакацый. Улады зацікаўленыя толькі ў тым, каб на шэсьце выйшла як найменш людзей.

Cупрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску затрымалі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Сержука Гумінскага, Касю Галіцкую, непаўналетнюю Насту Палажанку і яшчэ двух чалавек, прозьвішчы якіх высьвятляюцца.

Як стала вядома ўсіх затрыманых, акрамя Галіцкай вызвалілі.

Затрыманы сябра моладзевага крыла БНФ Сяржук Карповіч, якога зьвінавацілі ў дробным хуліганстве. Зараз ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе. На пяць сутак асуджаны Аляксей Шыдлоўскі, на трое сутак - Людміла Атакулава.

Як расказвае моладзь, міліцыянты маюць задачу сканфіскаваць сьцягі і транспаранты "Маладога фронту", але пакуль ім гэта не ўдалося.

Усяго за апошнія суткі затрымана каля трыццаці чалавек. Сярод іх Вячаслаў Сіўчык: яго затрымалі а 19.00 у суботу на вуліцы Захарава. Паводле інфармацыі ягонай адвакаткі, яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Па ўсёй краіны адбыліся прэвэнтыўныя затрыманьні актывістаў, паводле зьвінавачваньняў у дробным хуліганстве. На думку праваабаронцаў, гэта робіцца ў мэтах запалохваньня. Яны мяркуюць, што гэта дакладная прыкмета, што ў сам дзень 25-га, як гэта бывала раней, у прысутнасьці тэлекамэраў і дыпляматаў, маніфэстацыя пройдзе без правакацый.

Каментары2

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць