Музыка77

Як Хіль трапіў у чорны спіс і як адтуль выйшаў

Ад неафіцыйнага гімна КГБ да класічнай «Зімы» на музыку Эдуарда Ханка.

4 чэрвеня не стала Эдуарда Хіля. Яму было 77 гадоў. Пра тое, што спявак меў сур’ёзныя праблемы са здароўем, стала вядома тыдзень таму, амаль выпадкова.

Ён з’явіўся на савецкай эстрадзе ў адзін час з Муслімам Магамаевым.

Час вызначыў рэпертуар: ад неафіцыйнага гімна КГБ «С чего начінается Родіна?» да твіста пра апошнюю электрычку і класічнай «Зімы» на музыку Эдуарда Ханка.

Аднойчы па просьбе Юрыя Гагарына Хіль праспяваў «Добра быць генералам». Усе прысутныя генералы падняліся і пакінулі залу, а Хіля на год адправілі ў «чорны спіс».
Гагарын, ратуючы Хіля, тлумачыў партыйнаму кіраўніцтву, што гаворка ў песні ідзе пра натаўскіх генералаў.

Іншым разам, пасля супольных з спеваком Барысам Штокалавым канадскіх гастроляў, Хіль ратаваў ад «чорнага спісу» Штокалава, які ў Таронта праспяваў «белагвардзейскую» песню «Вочы чорныя». На сакрэтным канцэрце для ленінградскай эліты Хіль змусіў партыйных бонзаў падпяваць «Вочы чорныя»…

Хіль не быў кансерватарам: калі ў канцы 80-х мода на савецкую эстраду прайшла, ён пачаў гастраляваць з рок-гуртам,

спяваў у Парыжы для эмігрантаў — там на яго канцэрты прыходзілі Шарль Азнавур і Мірэй Мацьё.
Хіль іграў самога сябе ў шалёных перформансах авангардыста Сяргея Курохіна —
два негры выносілі закручанага ў дыван Хіля на сцэну, а ён пры гэтым спяваў «Это было недавно, это было давно»…

Выбух папулярнасці Эдуарда Хіля адбыўся ў 2010 у ЗША: інтэрнэт-хітом стаў яго стары вакаліз «Я вельмі ўсцешаны, бо вяртаюся да хаты», запісаны 34 гады таму.

Выявы з «расейскім псіхадэлічным спеваком», якога празвалі «Mister Trololo» пачалі штампаваць на майках, ролік на Ютубе сабраў 12 мільёнаў праглядаў.

Амерыканскія інтузіясты збіралі подпісы, каб арганізаваць тур Хіля па ЗША.

Папулярнасці Эдуарда Хіля ў сакавіку 2010 магла б пазайздросціць Лэдзі Гага.
Сам спявак успрымаў нечаканую славу іранічна.

Хіль быў куды больш разняволеным за большасць савецкіх спевакоў, кажа музычны крытык Зміцер Падбярэзскі: «Атрымаўшы акадэмічную, оперную адукацыю, ён імкнуўся абмінаць афіцыёз. Разам з Магамаевым яны былі дзёрзкімі ў сваёй творчасці, не ўпісваліся ў рамкі кандовай савецкай патрыятычнай песні. Магчыма таму Хіль і не змог зрабіць вялікую кар’еру на савецкай сцэне. У творчасці Хіля было чутно, што, у адрозненне ад большасці сваіх сучаснікаў, ён рабіў сваю справу шчыра».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе5

Прэзідэнтку Швейцарыі абвінавачваюць у нанясенні краіне мільярдных стратаў, бо не ўмела размаўляць з Трампам7

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі13

На eBay прадаюць беларускую манету за 2750 даляраў

Германія перад вучэннямі «Захад-2025» перакідае свае знішчальнікі ў Польшчу

Саша Філіпенка пасля забароны продажу «Слана» ў Беларусі выклаў яго ў інтэрнэт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць