Спорт

Люксэмбург—Беларусь: перамаглі ледзь‑ледзь

Зборная Беларусі па футболе ў суботу правяла пяты адборачны матч да чэмпіянату Эўропы. Супернік гэтым разам быў ня самы моцны — каманда Вялікага герцагства Люксэмбург. У эўрапейскім футбольным рэйтынгу люксэмбуржцы займаюць перадапошні радок. Слабей за іх у футбол гуляюць толькі ў Сан‑Марына.

Зборная Беларусі па футболе ў суботу правяла пяты адборачны матч да чэмпіянату Эўропы. Супернік гэтым разам быў ня самы моцны — каманда Вялікага герцагства Люксэмбург. У эўрапейскім футбольным рэйтынгу люксэмбуржцы займаюць перадапошні радок. Слабей за іх у футбол гуляюць толькі ў Сан‑Марына. У сваёй гісторыі нашы зборныя гулялі два разы. У кастрычніку 1994 году ў Менску беларусы перамаглі 2:0, роўна праз год каманды разышліся нулявой нічыёй.

Пачатак матчу зь люксэмбуржцамі быў досыць прагназаваным. Беларусы атакавалі — гаспадары ўсёй камандай абараняліся. Варта адзначыць, што абараняцца прадстаўнікі Вялікага герцагства ўмеюць, у гэтым адборачным цыклі яны прапусьцілі толькі чатыры галы, беларусы ў два з паловай разы болей — 10. Нягледзячы на поўны кантроль над гульнёй, значных момантаў нашы футбалісты не стваралі, пакуль на 25‑ай хвіліне матчу ініцыятыву ня ўзяў паўабаронца Цімох Калачоў, ён прарваўся ў штрафную і ўдарыў у блізкі вугал. Беларусы павялі 1:0. У другім тайме Віталь Кутузаў далёкім ударам падвоіў лік. У тыя хвіліны люксэмбуржцы толькі зрэдчас агрызаліся контраатакамі.

На 68‑ай хвіліне нападнік гаспадароў Саграмола адыграў адзін гол. З той хвіліны ўжо люксэмбуржцы валодалі ініцыятывай, а беларусы зьбівалі час. Здавалася, яшчэ крышачку і не пазьбегнуць нам ганебнай нічыі. Аднак урэшце дацягнулі да фінальнага сьвістка.

Перамога над Люксэмбургам павялічвае шанцы беларусаў на ўдзел у Эўра‑2008, бо два астатнія матчы ў нашай групе скончыліся ў нічыю: Альбанія — Славенія 0:0, Галяндыя — Румынія 0:0.

Становішча ў групе цяпер выглядае наступным чынам (на чэмпіянат выйдзе дзьве каманды):

Гульні /Пункты

1. Галяндыя 5/11
2. Баўгарыя 4/8
3. Румынія 4/8
4. Беларусь 5/7
5. Славенія 4/4
6. Альбанія 4/2
7. Люксэмбург 4/0

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

Вызначылі, якіх памераў яблыкі можна цяпер прадаваць у крамах1

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады Еўропы, а праз 5 дзён перадумаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача17

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць