Культура

«Х'ю Лоры не казаў: «Я хачу на лінію Сталіна»

За 4 канцэрты, уключна з мінскім, «доктар Хаўс» заробіць 700 000 даляраў.

Што будзе рабіць доктар Хаус у Мінску і што ён наогул ведае аб нашым горадзе — дагэтуль загадка. Аляксандра Раманава, піяр-менеджэр мінскага агенцтва Allstars, не схільная раскрываць планы акцёра. «Х’ю Лоры не чытаў у Google пра Беларусь і не казаў „я хачу на лінію Сталіна“. Ён сам будзе выбіраць месца, а мы ў сваю чаргу пастараемся нешта падказаць і распавесці, калі ў яго будзе жаданне, — працягвае Аляксандра. — У артыста павінна заставацца магчымасць асабістага жыцця. Каб за ім не хадзілі натоўпу фанатаў».

Ведаючы, што Лоры вельмі асцярожны ў зносінах з прыхільнікамі на месцах, зразумець канфідэнцыйнасць візіту можна. Тым больш,

за акцёрам у гэтым туры плануюць ісці, наступаючы на пяты, адразу чатыры фан-клубы з розных краін.
Дарэчы, падчас выступу ў Кіеве, напрыклад, за кулісамі будзе перакладчык, які перакладзе гледачам усё сказанае Лоры на сцэне. Цікава, а як будзе ў Мінску?

Зрэшты, некаторыя падрабязнасці візіту Хаўса вядомыя. Напрыклад, за 4 канцэрты туру (канцэрт у Кіеве, у Мінску і два ў Маскве) Х’ю Лоры заробіць 700 000 даляраў — практычна столькі ж, колькі зарабіў бы за здымкі ў двух эпізодах «Доктара Хаўса».

Кошты на квіткі ў трох гарадах тура моцна адрозніваюцца: у Маскве квіткі ў КВЦ «Сакольнікі» каштуюць ад 1 250 000 да 5 500 000 BYR, у Палацы «Украіна» ад 257 000 да 3 000 000. У Мінску самыя дарагія квіткі (першыя шэрагі партэра) абыйдуцца ў 1 500 000 BYR. Самыя танныя каштавалі 350 000, але былі раскупленыя яшчэ сто гадоў таму. Як кажуць у касах Палаца Рэспублікі, свабоднай застаецца менш за палову залы.

Напэўна,

у адпаведнасці з райдэрам, знакаміты артыст і ў Мінску адмовіцца ад наведвання рэстаранаў.

Лоры гатовы харчавацца звычайнай ежай, якую будуць падаваць у гасцініцы.

У райдэры музыкі паказана, што на стале абавязкова павінна быць нарэзка з розных відаў сыру, садавіна, чорны шакалад і шмат каньяку.
Ці павядуць Лоры ў «Лакомка» або «Крышталь», пакуль застаецца загадкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць