Грамадства2222

Мінадукацыі: Беларускія настаўнікі зарабляюць 5–6 млн рублёў

Самі настаўнікі пра гэта не ведаюць.

Пра гэта finance.tut.by распавялі ў Міністэрстве адукацыі. Паводле словаў прадстаўніка міністэрства, пасля майскага 5%-га павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду і павелічэння даплат да акладаў настаўніцкія заробкі значна выраслі. «За 4 мільёны, гэта значыць 500 долараў, некаторыя сёння і працаваць у школе не будуць», — адзначыла суразмоўца.

— 5–6 мільёнаў, вядома, атрымліваюць не ўсе настаўнікі. Гаворка пра тых, у каго стаж працы 15–20 гадоў, вышэйшая катэгорыя і класнае кіраўніцтва, — канкрэтызавалі ў Мінадукацыі. — Але гэта не завуч, не дырэктар школы — звычайныя настаўнікі.

Вышэйшую катэгорыю ў Беларусі маюць 36% педагогаў.

Паводле апошніх дадзеных Белстата, сярэдняя налічаная зарплата настаўнікаў — 3,120 млн рублёў. Але гэта дадзеныя за красавік. А павелічэнне зарплаты, пра які кажуць у Мінадукацыі, педагогі адчулі ў чэрвені.

Але адчулі, падобна, яшчэ не ўсё. Былі апытаныя некалькіх знаёмых настаўнікаў. Для іх інфармацыя аб зарплаце ў 5–6 мільёнаў сталася сюрпрызам.

— Я атрымліваю 2,5–2,6 мільёна. У мяне вышэйшая катэгорыя, але няма класнага кіраўніцтва. Калі б было, атрымлівала бы на 300 тысяч больш. У любым выпадку — не больш за 3 мільёны, — распавяла настаўнік з Дзяржынска. — У чэрвені атрымала 3,3 мільёна, — паведаміла педагог маладзечанскай гімназіі. У яе вышэйшая катэгорыя, класнае кіраўніцтва і паўтары стаўкі.

Яшчэ адзін вопытны настаўнік з гімназіі ва Уруччы ў Мінску з вышэйшай катэгорыяй і класным кіраўніцтвам паведаміла пра заробак у 3,2 млн.

Пакуль нам не ўдалося знайсці настаўнікаў, якія атрымалі ў чэрвені 5–6 мільёнаў. Але мы працягваем пошукі.

Пасля з’яўлення артыкулы на нашым партале, у рэдакцыю Finance.tut.by адзін з мінскіх настаўнікаў (1 катэгорыя, 26 гадзін (стаўка -18 гадзін), класнае кіраўніцтва) даслаў свой разліковы ліст.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця40

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда36

Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла10

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?9

«А калі ў сажалку трапіць снарад?» Мясцовыя актывісты расказалі, як вядуць змаганне супраць фекальнай сажалкі пад Жодзінам1

У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў16

Украінскі беспілотнік ударыў па маскоўскім парку «Патрыёт»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця40

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць