26 сакавіка ў Менску прайшло паседжаньне прадстаўнікоў левых партыяў, дзе тэмай была падрыхтоўка і правядзеньне масавых мерапрыемстваў у гонар сьвяткаваньня 1 Мая — Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных.

Цягам паседжаньня абралі аргкамітэт, у каторы ўвайшлі сябры Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі жанчын «Надзея» і Партыі камуністаў Беларускай. Ачоліў камітэт першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін.
Пастанавілі правесьці 1 Мая дэманстрацыю і мітынг у Менску. Аргкамітэт плянуе, што ўдзельнікі зьбяруцца аб 11‑й гадзіне на пляцоўцы ля Нацыянальнай Акадэміі навук і пройдуць да плошчы Бангалор, дзе ў парку Дружбы народаў мае адбыцца мітынг, масавыя гуляньні і сьвяточны канцэрт.
Фота Андрэя Лянкевіча
-
«Маё слова года — надзея». Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам
-
Ціханоўскі ў навагоднім звароце заклікаў да «фінляндызацыі», даравання тым, «каго папутаў бес», і павагі да Трампа
-
«Пакуль Auchan адкрыты, скіньце грошай». Беларуска двойчы расчаравалася ў эмігрантах, якім дапамагала, але працягвае верыць людзям
Каментары