Грамадства

Павал Севярынец: Верым. Можам. Пераможам!

Нядаўна мяне ў Малым Сітне наведалі некалькі прадпрымальнікаў-пратэстантаў. Звычайныя “чаўнакі”, якія аб’езьдзілі з валізкамі салідарнасьцёвую Польшчу першай паловы 1990-х, якія вазілі тавар з Прыбалтыкі часоў дэкалянізацыі і якіх ужо ня грошы, а сэрца паклікала ва Украіну на кіеўскі Аранжавы Майдан, у 2004-м. Яны прыехалі й распавялі, што трэба зрабіць, каб перамагчы 19 Сакавіка.

Нядаўна мяне ў Малым Сітне наведалі некалькі прадпрымальнікаў-пратэстантаў. Звычайныя “чаўнакі”, якія аб’езьдзілі з валізкамі салідарнасьцёвую Польшчу першай паловы 1990-х, якія вазілі тавар з Прыбалтыкі часоў дэкалянізацыі і якіх ужо ня грошы, а сэрца паклікала ва Украіну на кіеўскі Аранжавы Майдан, у 2004-м. Яны прыехалі й распавялі, што трэба зрабіць, каб перамагчы 19 Сакавіка.

Прапанова была простая: адначасовы агульнанацыянальны пост і малітва. Штопятніцы сьвятары й вернікі розных канфэсіяў разам посьцяць і моляцца за перамены ў Беларусі. Нацыя яднаецца ў духу! Бо апошнія 12 гадоў і нацыянальнаму духу, і лідэрам, і ўсёй краіне галоўнае чаго не хапала, дык гэта духу . Бо і ў Польшчы, і ў Прыбалтыцы, і ў Сэрбіі, і ў Грузіі, і ва Украіне менавіта малітвы, рэлігійныя гімны і казані ў храмах рыхтавалі мільённыя выступы за свабоду, праўду і справядлівасьць — у 1989-м, 1991-м, 2000-м, 2004-м... Бо супольныя пост і малітва — найвышэйшая ступень салідарнасьці, даступная чалавеку: так дасягаецца салідарнасьць сэрцаў. Бо толькі ў сэрцы можа нарадзіцца цьвёрдае рашэньне дамагчыся перамогі, якое затым рэалізуецца ў аксамітных рэвалюцыях на плошчах. Чалавек, які заўжды баіцца пераменаў, мусіць сьпярша перамагчы сябе — набрацца духу .

Гэтыя сьціплыя вернікі прапанавалі тое, з чаго, у прынцыпе, і трэба пачынаць перамены нацыянальнага маштабу. Маліцца, каб скаланулася ўся краіна. Яднацца духова, каб у вачох Божыць стаць не дзесяцьцю мільёнамі людзей на балоце, а беларускім народам . Разам марыць, разам верыць, разам каяцца, разам прагнуць, нарэшце, проста быць разам, зьліваючыся ўвадно — вось што значыць быць нацыяй ! Гэтаму мы вучыліся ўсе 12 гадоў, пакуль Бог дапускаў над намі ўладу Лукашэнкі. Можа быць, у тым, каб урэшце адчуць сябе “агромністай грамадою” і быў сэнс гэтых выпрабаваньняў, зьдзеку, ганьбы, змаганьня. Нарэшце сабрацца разам... Згадайце, як мы штогод перапытвалі сябраў: ну, як думаеш, колькі народу зьбярэцца на Дзень Волі? На Чарнобыльскі Шлях?.. І расчароўваліся: пяць... тры... паўтары тысячы... дзьвесьце чалавек... Няўжо гэта ўсё, што засталося ад Беларусі?

...Вось і мне сьпярша падумалася: ну што з тае вёсачкі... Але Малое Сітна — гэта самае месца, каб малцца за ўсю Беларусь. Бо гэта дно. Дно, ад якога трэба адштурхнуцца, каб выплыць. Бо ў глыбіні душы і “чыстыя, толькі пасьля Дажынак”, беларускія раённыя гарадкі, і “упрыгожаныя беларускія раённыя гарадкі, і “упрыгожаныя лядовымі палацамі” абласныя цэнтры, і забудаваны новымі пірамідамі горад-герой Мінск у сутнасьці застаюцца вялікім Малым Сітнам .

12 гадоў каштоўнасьці гэтае гіганцкае вёскі вычэрпваліся трыядай “Чарка. Скварка. Лукашэнка”. Але гэтых гадоў аказалася досыць, каб зразумець: “Ня хлебам адзіным жывы чалавек”... А чым жа? “...А ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых” (Мацьвея 4:4). Таму зараз на кухнях і ў аўдыторыях, на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў гучаць тры іншыя словы, у Бібліі адныя з найчасьцейшых:

Свабода. Праўда. Справядлівасьць.

Менавіта таму за Мілінкевіча зараз ня толькі Менск, Горадня, Віцебск, Жодзіна... За Мілінкевіча — Малое Сітна й Алёшча, тысячы занядбаных беларускіх вёсачак, якія прагнуць свабоды, праўды й справядлівасьці.

Зараз, калі вы чытаеце гэтыя радкі, тысячы беларускіх каталікоў, праваслаўных, уніятаў і пратэстантаў моляцца да Ўсёмагутнага Бога, просяць Усявышняга, проста крычаць ад болю на ўвесь голас да Творцы ўсяго існага: Божа! Дай Давыду перамагчы Галіяфа!..

Тая пятніца, калі вы атрымаеце гэтую “Нашу Ніву”, будзе апошняй перад 19 сакавіка, каб пераадолець 12 гадоў бязьвер’я, нямогласьці, паразаў, ужо ў гэтую пятніцу трэба станавіцца поплеч на шляху да перамогі. Пасьціць. Маліцца. “Па веры вашай будзе вам”, кажа Ісус у Эвангельлі (Мацьвея 9:29). Зьбірайцеся з духам. Выходзьце на плошчу, дзе ўпершыню за гэтыя гады нарэшце зьбярэцца нацыя . Выходзьце хаця б паглядзець, колькі нас і хто мы! І ня проста гукайце, бы ў лесе, а абвяшчайце ўладу Боскую і ўладу беларускую па-над гэтай краінай:

ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!

Малое Сітна

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць44

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Шэдэўры Малевіча» з-пад матраца пенсіянеркі. Кур'ёз у свеце мастацтва2

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік16

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер10

Раку ў Белавежскай пушчы павярнулі ў рэчышча XIX стагоддзя2

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць44

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць