Грамадства1010

Журналіста «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова асудзілі на 15 сутак

Ад абеда ля офіса Еўрарадыё дзяжурыць мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным.

Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова, затрыманага сёння раніцай суд Маскоўскага раёна сталіцы (суддзя -- Таццяна Матыль) прыгаварыў да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Журналіст нібы лаяўся матам.

Адваката, які прыехаў у суд, у залу пасяджэнняў так і не пусцілі. На падставе таго, што журналіст нібыта адмовіўся ад яго паслуг, хоць сам Павел напачатку разбіральніцтва сам запатрабаваў прысутнасці адваката ў судзе. Свярдлова абвінавачвалі ў лаянцы матам.

***

Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без усялякіх тлумачэннях закінулі ў мікрааўтобус, а 10 гадзіне раніцы 22 чэрвеня. Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, не вядома. Але, а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 117.1 за «дробнае хуліганства».

Між тым, ад абеда ля офіса Еўрарадыё дзяжурыць мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным, вельмі падобны да таго, на якім невядомыя забіралі Паўла Свярдлова.

Як паведаміў НН галоўны рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк, перашкодаў журналістам людзі ў цывільным пакуль не чыняць. «Нядаўна Еўрарадыё рабіла матэрыял пра метро: журналісты з вялікай сумкай прайшлі маршрутам Канавалава. І ніхто іх ніводнага разу не спыніў. Магчыма, затрыманне Свярдлова — спроба помсты за гэты артыкул», — выказаў сваю версію здарэння В.Зыблюк.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

У Мінск прыехаў Джон Коўл

Усе навіны →
Усе навіны

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд15

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў гібель міністра разведкі2

Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

У Мінск прыехаў Джон Коўл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць