Эканоміка11

Белстат: Цэны з пачатку года выраслі на 10,5%

На 10,5% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі ў першай палове 2012 года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. У чэрвені інфляцыя склала 1,8%, у маі — 1,6%, у красавіку — 1,7%, у сакавіку — 1,5%, у лютым — 1,5%, у студзені — 1,9%.

Харчаванне ў чэрвені падаражэла на 1,8% (за шэсць месяцаў — на 11,7%), у тым ліку бульба — на 28,8%, цукар — на 6,8%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4,2%, фрукты — на 4,1%.

Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся на 0,8% (6,9%). У лідарах — бензін (5,3%), дываны і дывановыя вырабы, пісьмовыя прылады (па 1,6%), тканіны (1,3%).

Тарыфы на платныя паслугі насельніцтву павысіліся на 3,8% (14,5%). Больш за ўсё падаражэлі санаторна-аздараўленчыя паслугі (на 11,6%; з пачатку года — на 62,8%), паслугі дашкольных устаноў (на 9,3%), жыллёва-камунальныя паслугі — на 7%, чыгуначны транспарт міжнародных зносінаў (на 6,6%).

Урад разлічвае ўтрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19–22%. У 2011 годзе цэны выраслі на 108,7%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх3

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

Былы дыпламат Слюнькін адказаў Калеснікавай — чаму ў Расіі ёсць паслы ЕС, а ў Беларусі амаль нікога няма26

Сёння ноччу мінімум быў 15 градусаў

Выйшла падыхаць перад сном і не вярнулася. Жанчына загінула ў каналізацыйным калодзежы ў Браслаўскім раёне

Былога кіраўніка БРСМ з Іўя кінулі ў СІЗА па палітычным артыкуле і залічылі ў тэрарысты5

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс8

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА11

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх3

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць