Музыка22

«Ляпіс» на «Славянскім базары» — відэа

або Што насамрэч слухаюць госці фестывальнага Віцебска.

У інтэрнэце з’явілася відэа: на віцебскай вуліцы падчас «Славянскага базара» натоўп моладзі спявае песню «Я веру» гурту «Ляпіс Трубяцкой». Гурт знаходзіцца пад негалоснай забаронай і не можа канцэртаваць у Беларусі пасля рэзкіх выказванняў Сяргея Міхалка на адрас Лукашэнкі.

Фатограф Антон Матолька, які заўважыў відэа, дзеліцца ў сваім блогу ражаннямі ад атмасферы «Славянскага базара»: «Усе тутэйшыя адзначаюць, што за апошнія гадоў пяць горад вельмі моцна змяніўся ў фестывальныя дні. І калі раней яны яшчэ выходзілі, гулялі, адпачывалі калі праходзіў «Славянскі базар у Віцебску», дык цяпер усе, хто мае магчымасць — з’язджаюць з горада.

Незлічоная колькасць міліцыі і АМАПа са спецназам. Нейкія палаткі ў шэраг, у 8 з 10 якіх прадаюць папкорн. Забарона установам ў радыусе 500 метраў ад плошчы Перамогі прадаваць алкагольныя напоі, у тым ліку піва. Што само сабой не перашкодзіла алкашні і гопнікам адысці гэтыя 500 метраў і купіць у краме тую ж «паўтарачачку моцнага».

«Шмат што прыйдзецца змяніць, каб падчас фестывалю, у які сёлета ўклалі 33 млрд рублёў, людзі не ўцякалі з горада — а заставаліся і запрашалі сваіх сяброў з іншых гарадоў і краін. Вельмі многае», — рэзюмуе аўтар.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць