Грамадства55

Мікашэвічы: пратэсты на заводзе

Больш за 20 рабочых завода жалезабетонных вырабаў занеслі начальству петыцыю, што не хочуць працаваць у суботу.

Дырэктар петыцыю парваў, а патрабаванне рабочых праігнараваў.

Пра канфлікт на заводзе ЖБВ паведамілі работніцы, якія папрасілі не называць іх імёнаў. Жанчыны скардзяцца, што адміністрацыя прадпрыемства прымушае працаваць іх у суботы:

«У пятніцу літаральна нам абвясцілі, што працоўная субота. Кранаўшчыкі — з трыццаці чалавек дзесьці 24 чалавекі — падпісаліся, што на працу не выйдуць. Занеслі ў прыёмную дырэктару, а дырэктар паперу парваў».

Жанчына кажа, што ўжо каторую суботу яны мусяць працаваць. Начальства абгрунтоўвае гэта «вытворчай неабходнасцю».

Пасля таго як начальнік адмовіўся адмяніць працоўную суботу, рабочыя параіліся і вырашылі выйсці на працу. Жанчына кажа, што падпісантамі звароту да начальства былі ў асноўным жанчыны, і яны збаяліся страціць працу:

«Яны кажуць, што калі не выйдзем, то пазвальняюць, а там за плотам, маўляў, шмат людзей… Таму выйшлі, бо звольняць. А дзе жанчыне ў Мікашэвічах знайсці працу?»

Другая жанчына кажа, што ўціск з боку начальства ўжо даводзіць рабочых да мяжы цярпення:

«Я ўжо працую 15 гадоў на гэтым прадпрыемстве. Начальства што хоча, тое і вырабляе. Як яны з намі размаўляюць! Нават даходзіць да таго, што мы павінны ў прыбіральню хадзіць, адпрошваючыся ў майстра, а калі майстра не знайшлі, то мы павінны свае патрэбы спраўляць проста ў пралёце…»

Жанчыны кажуць, што цяпер вырашаюць, як будуць рэагаваць, калі зноў субота будзе працоўнай.

Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі начальніка арматурна-фармовачнага цэху Мікашэвіцкага завода ЖБВ Івана Зіневіча. Спадар кажа, што праблема тут «высмактаная з пальца»:

«Жанчыны ў нас пісалі гэтую паперу, але гэтую паперу разгледзеў дырэктар і даў каманду разгледзець расцэнкі, каго там не задавальняе… У канцы месяца гэта падрэгулююць, я так думаю. Як у суботу выходзяць, то аплата лічыцца ў падвойным памеры. А так з аплатай там пытанне чыста ўзнікала».

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Алег Стахаевіч кажа, што сітуацыя на гэтым горназдабыўным прадпрыемстве іншых начальнікаў нічому не навучыла:

«Тое, што мы на „Граніце“ ўзнялі шум з гэтым „бязмежжам“, з гэтымі нечалавечымі адносінамі адміністрацыі да працаўнікоў, мы гэта назіраем, у прынцыпе, па ўсіх прадпрыемствах у Беларусі. І пратэст рабочых „Граніту“, атрымліваецца, ніяк не паўплываў на адміністрацыю суседніх прадпрыемстваў».

У такім выпадку, кажа спадар Стахаевіч, незалежныя прафсаюзы — адзіная дапамога для рабочых, якія церпяць уціск.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць