Меркаванні55

Еўрасаюз не збіраецца змякчаць палітыкі ў дачыненні да Беларусі

Фюле: Боязь таго, што патрабаванні дэмакратызацыі штурхаюць Мінск бліжэй да Масквы – «глупства і бязглуздзіца».

Эўракамісар Штэфан Фюле мяркуе, што ўсе дзейныя патрабаваньні ЭЗ – прынцыповыя, а боязь таго, што патрабаваньні дэмакратызацыі штурхаюць Менск бліжэй да Масквы – «глупства і бязглузьдзіца».

РС: У панядзелак пасьля чарговага паседжаньня міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлі адбудзецца нарада міністраў Усходняга партнэрства.

Усе шэсьць міністраў замежных справаў ад краінаў-партнэраў былі запрошаныя, і Мартынаў прыняў запрашэньне.
Ці будзеце вы сустракацца зь ім, і калі так, то што вы яму зьбіраецеся сказаць?

Фюле: Я думаю, гэта добра, што ён прыедзе. У выпадку зь Беларусьсю ёсьць вельмі добрая нагода абмеркаваць з Мартынавым ня толькі бягучыя праблемы і магчымасьці супрацы ў межах Усходняга партнэрства, але і канкрэтныя праблемы ў дачыненьнях паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, а таксама аб унутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі. Мой пасыл будзе вельмі ясны, і пра сытуацыю ў справе правоў чалавека ў Беларусі, і пра падрыхтоўку да парлямэнцкіх выбараў. Паўтараю,

мы разьлічваем на свабодныя і справядлівыя выбары, прычым ня толькі ў дзень галасаваньня.
Падчас падрыхтоўкі трэба забясьпечыць свабодную палітычную канкурэнцыю. Але самае важнае паведамленьне: мы імкнемся выйсьці за межы бягучай палітыкі. Мы зацікаўленыя і гатовыя разьвіваць адносіны зь Беларусьсю і яе народам у інтарэсах усіх грамадзянаў. І я нагадаю міністру замежных справаў, што ёсьць адно пытаньне, якое, на жаль, не дазваляе нам рабіць гэта – наяўнасьць палітычных зьняволеных.
І мы патрабуем вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, гэта перадумова, каб актывізаваць адносіны зь Беларусьсю. А пасьля гэтага, я б сказаў (але, магчыма, гэта й занадта): «Мяжа толькі адна – неба!».

РС: Якія рычагі мае Эўразьвяз, каб былі вызваленыя палітычныя зьняволеныя?

Фюле: Нашыя рычагі – нашая цяперашняя палітыка, якая грунтуецца на трох слупах. Першы слуп – гэта мэтанакіраваныя санкцыі супраць тых, хто стаіць за ціскам на дэмакратычныя сілы, другі — пашырэньне сувязяў і падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, у тым ліку – апазыцыі, вядома.

І трэці слуп, які мы дадалі толькі нядаўна, гэта дыялёг па мадэрнізацыі.

РС: 9 ліпеня прадстаўнік Беларусі пры Эўразьвязе ў Брусэлі Андрэй Еўдачэнка адзначыў, што Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у эўрапейскім дыялёгу Эўразьвязу па мадэрнізацыі, таму што ён ня ўдзельнічаў у распрацоўцы праграмы. Еўдачэнка заявіў, што Беларусь будзе супрацоўнічаць з ЭЗ толькі ў рамках праграмаў, што «распрацоўваюцца і зацьвярджаюцца сумесна». Якім чынам няўдзел ураду Беларусі паўплывае на эфэктыўнасьць гэтай праграмы?

Фюле:

У цяперашніх умовах, калі ўлады па-ранейшаму трымаюць у сваіх турмах людзей за іх палітычныя погляды, у нас няма іншага выбару, толькі як мець дыялёг, і не абавязкова з высокапастаўленымі афіцыйнымі прадстаўнікамі, але з грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй.
На працоўным узроўні мы запрашаем і прадстаўніка ўраду. Але тое, што яны ня ўдзельнічалі ў першым і другім туры перамоваў, я спадзяюся, не азначае, што яны ня будуць удзельнічаць у трэцім ці наступных.

РС: Ці Эўразьвяз узгадняе са сваімі расейскімі калегамі дзеяньні, каб дапамагчы зьмяніць сытуацыю, якая склалася ў Беларусі?

Фюле: Вядома, мы робім, мы хочам, каб нашыя расейскія калегі зразумелі нашую пазыцыю па Беларусі. І мы ім адзначаем, што гэта ня толькі ў інтарэсах Эўразьвязу, але ў інтарэсах усіх суседзяў Беларусі, каб у Беларусі быў падсправаздачны ўрад, які гарантуе асноўныя свабоды, і ня толькі некаторым, але і ўсяму насельніцтву. І мы заклікаем расейскіх калегаў рабіць усё, каб не было палітычных зьняволеных у гэтай краіне.

РС: Якая вашая рэакцыя на апошні інцыдэнт з плюшавым дэсантам? Што вы думаеце пра такія дзёрзкія акцыі? Ці могуць яны мець станоўчы вынік?

Фюле: Дазвольце мне падысьці да гэтага пытаньня ня з пункту гледжаньня, падабаецца мне гэта ці не, падтрымліваю я гэта ці не. Я хацеў бы, каб было ясна, што калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай, дзе асноўныя правы і свабоды будуць гарантавацца ня толькі на паперы, але ў рэальным жыцьці, ня толькі для некаторых, але й для ўсіх – думаю, мы б ня сталі пра такое нават размаўляць.

РС: На днях галоўны зьнешнепалітычны дарадца прэзыдэнта Літвы Дарыюс Сямашка сказаў, што палітыка Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі (да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года) была «нецярплівай» і, магчыма, прывяла да павароту Лукашэнкі ў абдымкі Расеі і да большай залежнасьці ад Масквы. Ці згодныя вы з такой ацэнкай?

Фюле: Я маю іншы погляд. Тут важныя два моманты. Па-першае,

за два месяцы перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў сьнежні 2010 году сапраўды існавалі вялікія чаканьні. Гэтыя чаканьні былі ня толькі з боку ЭЗ, але і з боку шматлікіх беларусаў. Беларускія ўлады зрабілі некалькі канкрэтных крокаў, якія стварылі ўражаньне, што гэтым разам прэзыдэнцкія выбары будуць іншымі і стануць крокам наперад у параўнаньні з папярэднімі беларускімі выбарамі.

Я ня ведаю ніводнага з існых патрабаваньняў з боку Эўрапейскага Зьвязу, якія б не былі сумяшчальнымі з высілкамі ў гэтым накірунку і якія б штурхалі Менск бліжэй да Масквы. Гэта па першае.

А па другое, вы ведаеце, гэта дзіўныя, бязглуздыя погляды. Справа не ў Брусэлі ці Маскве.

Гаворка ідзе пра дэмакратыю, падсправаздачнасьць ураду, асноўныя свабоды, з аднаго боку, і аўтарытарызм зь іншага. Гэта прынцыповы выбар.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе5

Прэзідэнтку Швейцарыі абвінавачваюць у нанясенні краіне мільярдных стратаў, бо не ўмела размаўляць з Трампам7

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі13

На eBay прадаюць беларускую манету за 2750 даляраў

Германія перад вучэннямі «Захад-2025» перакідае свае знішчальнікі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць