Грамадства5454

Лукашэнка — студэнтам: два гады — у аўдыторыі, два гады — на ферме

Прапануецца павяічыць працягласць практыкі студэнтаў.

Гэтая тэма абмяркоўвалася 24 ліпеня ў час даклада міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.

«У адваротным выпадку выходзіць так, што студэнт да пятага курса сядзіць у аўдыторыі, яму пра нешта распавядаюць выкладчыкі. А я адкрыта казаў: многія выкладчыкі самі плятуцца ў хвасце падзей.
Пра што яны могуць расказаць? Так склалася жыццё, што ў прамысловасці, у сельскай гаспадарцы канкрэтная вытворчасць пайшла далёка наперад. А выкладчыкі, на жаль, адсталі. Таму трэба перанесці цэнтр цяжару на вытворчасць, на палі, на фермы, на заводы, на фабрыкі, і там вучыць будучых спецыялістаў», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Лукашэнка лічыць, што студэнты «два гады, да прыкладу, павінны грызці навуку ў сценах акадэмій, універсітэтаў, інстытутаў». «А астатнія два гады, калі мы скарачаем з пяці да чатырох гадоў тэрмін навучання па некаторых спецыяльнасцях, яны павінны быць на пэўнай вытворчасці», —
заявіў Лукашэнка.

«І яшчэ важна: калі чалавек патрапіў не туды, дык няхай ён яшчэ ў студэнцкія гады зразумее і шукае сваю дарогу ў жыцці», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«І выкладчык будзе вучыцца, як апрацоўваць нейкія сельскагаспадарчыя культуры і як ствараць нафтахімічную, хімічную прадукцыю, і такім чынам падцягнецца да ўзроўню вытворчасці», — упэўнены прэзідэнт.

Лукашэнка лічыць, што ў ВНУ ёсць магчымасці для аптымізацыі навучальнага працэсу. «Некаторыя ж прадметы ў нас у многіх ВНУ толькі дзеля таго, каб іх прайсці.
Яны тысячу гадоў не патрэбныя, іх забудуцца студэнты тут жа пасля заканчэння курса. Дык, можа, дзесьці іх наогул прыбраць, скараціць, дзесьці зрабіць факультатывы, як у школе, каб студэнт ўяўленне меў?» — задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.

Але ён тут жа засцярог:

«Тут небяспечна і звузіцца: будзе лекар, які не ведае гісторыі. Што гэта такое? Ён жа яшчэ і грамадзянінам павінен быць», —
адзначыў Лукашэнка.

Па словах міністра, гэтая праца ўжо вядзецца. Аптымізацыя тэрмінаў навучання закране каля 60% спецыяльнасцяў, у асноўным педагагічнага, эканамічнага, тэхнічнага профілю.

Каментары54

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць