Намесніца дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Алена Красоўская-Каспяровіч ад учора перастала выходзіць на сувязь.
Апошні раз супрацоўнікі «Платформы» кантактавалі з ёй дзесьці хутка пасля 15-й гадзіны. Пасля чаго сувязь перапынілася і аб яе месцазнаходжанні нічога невядома. Сёння раніцай яе тэлефоны працягваюць заставацца недаступнымі. «Платформа» робіць усе спробы, каб высветліць яе месцазнаходжанне.
Як кажа кіраўнік «Платформы» Андрэй Бандарэнка, за апошні час ціск на супрацоўнікаў арганізацыі значна ўзрос.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары