Нерухомасць1515

Топ-7 прыватных гатэляў Беларусі

Ад «Мірскага замка» Юрыя Чыжа да эмігранцкага «Эрмітажа» ў Брэсце. Якія, і колькі каштуе спыніцца.

Гатэльны бізнэс з часоў СССР трымаўся ў руках мясцовых уладаў. У кожным райцэнтры знаходзіліся маленькія гасцініцы, часам з выгодамі на паверсе, якія цэлыя дзесяцігоддзі не бачылі рамонту. «Камандзіровачным», якія складалі асноўную аўдыторыю гасцініц, такіх умоваў было дастаткова, аднак бізнэс новага пакалення мае вышэйшыя патрабаванні.

Грошай у дзяржавы на стварэнне сучасных новых гатэляў не было, таму справу падхапілі беларускія мільянеры.
Прычым цікавіць іх будаўніцтва не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. «Наша Ніва» склала спіс самых прэзентабельных прыватных гатэляў краіны. Мы падаем для кожнага з іх мінімальны кошт нумара на двух чалавек.

1. «Мірскі замак»

Кошт нумара - 720 тысяч рублёў

Унікальны замкавы гатэль у Міры належыць кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа.
У ім усяго 15 нумароў, але якія — з сістэмай клімат­кантролю, цёплымі падлогамі і джакузі. Адзін з пакояў нават названы «прэзідэнцкім». І хоць у гатэль могуць засяліцца толькі 29 чалавек, «Мірскі замак» карыстаецца папулярнасцю. Напрыклад, на навагоднія канікулы яго цалкам выкупілі расійцы. Пры гэтым цэны не выглядаюць занадта высокімі, калі ўлічыць хараство месца. Ад 70 еўра на дваіх — але за незабыўную ноч.

2. Robinson Club (Ратамка, Мінскі раён)

Кошт нумара – 1,6 мільёна рублёў

Яшчэ адзін мільянер, гаспадар «Кароны» і «Тытунь-­Інвеста», а па сумяшчальніцтве — кіраўнік адной з участковых выбарчых камісій Павел Тапузідзіс летась адкрыў свой клуб на беразе Мінскага мора.

У складзе «Робінсан-Клуба» — канцэртная пляцоўка, рэстаран, спа­цэнтр і верталётны клуб. Пасля выступлення любімага гурту можна і заначаваць.
У гатэлі 51 нумар. Кошт на дваіх вагаецца ад 1,6 мільёна рублёў за стандартны нумар да 5 мільёнаў рублёў за двухпакаёвыя прэзідэнцкія апартаменты.

3. Crowne Plaza (Мінск)

Кошт нумара – 1,74 мільёна рублёў

72-гадовы турэцкі мільярдэр Судзі Аскан пабудаваў пяцізоркавы гатэль на радзіме сваёй жонкі, 32-гадовай Кацярыны Шулькевіч.
Дарэчы, летась пара развялася.

Шыкоўная «Краўн Плаза» паўстала на месцы гістарычнай гасцініцы «Свіслач» насупраць стадыёна «Дынама» і стала другім гатэлем з такой колькасцю зорак пасля муніцыпальнай «Еўропы». У 115 нумароў «Краўн Плазы» могуць засяліцца 227 турыстаў.

4. «Эрмітаж» (Брэст)

Кошт нумара – 884 тысячы рублёў

Адкрыты летась у Брэсце чатырохзоркавы гатэль Hermitage («Эрмітаж») стаў своеасаблівай данінай роднаму гораду расійскага бізнэсоўца Уладзіміра Мікуліка.
Ён — суўладальнік кампаніі «Алтэк», якая займаецца нафтай, газам і нерухомасцю. Са сваімі $500 мільёнамі Мікулік стаіць на мяжы спісу 200 самых багатых расійцаў.

Трохпавярховы «Эрмітаж» паўстаў на месцы былой афіцэрскай гасцініцы і выкананы ў стылі даваеннага мадэрна. Ён мае 55 нумароў.

5. «Сямашка» (Гродна)

Кошт нумара – 660 тысяч рублёў

Беларускі паляк Станіслаў Сямашка лічыцца адным з самых багатых людзей Гродна. Пачаўшы бізнэс­кар’еру ў Шчучыне, дзе яму належыць гатэль «Элен», ён у сярэдзіне 1990-х перабраўся ў абласны цэнтр. Там яму належаць гатэль «Сямашка», будаўнічая кампанія «Рэмбудмантаж» і праектная арганізацыя «Еўрапрэстыж».

Апроч таго,

Сямашка на працягу 2009-2012 гадоў узначальваў прадзяржаўны Саюз палякаў.

Ягоны трохзоркавы гатэль «Сямашка» складаецца з некалькіх карпусоў, першы з якіх быў пабудаваны ў 2003 годзе. Агулам яны маюць 41 нумар на 78 чалавек.

6. «СлавінаСпорт» (Жлобін)

Кошт нумара – 265 тысяч рублёў

Трохзоркавая «СлавінаСпорт» у Жлобіне належыць кампаніі «Юнвест-М» расійска-беларускага мільянера Анатоля Тарнаўскага.
Дарэчы, у будынку працуе і ягоная піцэрыя «Ліманчэла».

Пяціпавярховы гатэль змяшчае 29 нумароў для 76 гасцей.

7. «Веста» (Дзяржынскі раён)

Кошт нумара – 830 тысяч рублёў

У бізнэс-­імперыю "Веста" ў Дзяржынскім раёне ўваходзяць запраўкі, а таксама спартыўна-аздараўляльны комплекс.

Трохзоркавая «Веста» на трасе Мінск — Брэст пад Дзяржынскам з’яўляецца, па сутнасці, прыдарожным матэлем, аднак цэны на пражыванне тут большыя, чым у Мірскім замку.
Зрэшты, тут знаходзіцца цэлы комплекс, які складаецца з санаторыя, медыцынскага цэнтра, тэнісных кортаў, футбольнага поля. Цяпер побач з гатэлем пачалося будаўніцтва яшчэ і горкі для катання на лыжах.

Каментары15

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць