Свет

Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Лейпцыгу, Цюрыху, Кіеве, Мурманску, Ерэване і Маскве

Гэтыя акцыі будуць працягвацца.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў у Беларусі прайшлі сёньня ў шэрагу самых розных гарадоў сьвету. Так, сваю салідарнасьць выказвалі ў Ляйпцыгу і Цюрыху, Кіеве і Мурманску, Ерэване і Маскве. Гэтыя акцыі будуць працягвацца.

4 жніўня, у гадавіну затрыманьня Алеся Бяляцкага, адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі». Падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязьням выказваюць замежныя праваабаронцы і арганізацыі.

4 жніўня спаўняецца год з моманту затрыманьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзыдэнта FIDH.

Кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат7

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт8

Макрон выступіў супраць канфіскацыі расійскіх актываў у Еўропе6

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Хочаш плач, хочаш не плач, сцісні зубы і нясі». Як жанчын-зняволеных прымусілі рыхтавацца да візіту высокай чыноўніцы7

Чыноўнікам, якія працягваюць працаваць, дазволілі атрымліваць пенсіі2

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну6

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання38

Беларусбанк адмяняе аплату за пераводы паміж карткамі ўнутры банка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат7

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць