Культура1313

«Відзьма-нявідзьма» на «Белсаце»

Культавая праграма пераязджае на незалежны тэлеканал.

Дваццаты тэлевiзiйны сезон праграма «Відзьма-нявідзьма» , якая паўплывала на фармаванне густаў не аднаго пакалення, будзе выходзіць на «Белсаце».

«Мне цікава, што адбываецца з культурамі Усходу, Поўначы, Поўдня, а не толькі Захаду, мяне захапляе музыка, кiно, творчасць, увогуле… мне падабаецца „амерыканшчына“, „афрыканшчына“ ды „японшчына“… — кажа аўтар і вядучы праграмы Сяргей Філімонаў. — Але

здзiўляюць дуркаватыя загады не паказваць на беларускiм тэлебачанні пра „розную амерыканшчыну“, пра Захад, пра „чужую“ культуру…
Пасля завяршэння супрацы з каналам „Сталiчнае тэлебачанне“, мы адпачывалі цэлы год. І цягам усяго гэтага часу не сціхала плынь мэйлаў ды ліcтоў ад гледачоў.
Адшукаліся актыўныя добраахвотнікі сярод аматараў нашай праграмы, якія пісалі лісты падтрымкi нават у міністэрствы ды на розныя тэлеканалы… Дзякуй iм!
Але, бачыце, думкi людзей анiяк не паўплывалi на сiтуацыю. Таму ўсё склалася натуральна. Я сустрэў на „Белсаце“ людзей, якія прафесійна, творча разважаюць, якія выдатна разбіраюцца ў зместах, у тых ці іншых кантэкстах, у пастановачнай працы, у працэсе тэлевізійнай вытворчасці… З кіраўніцтвам „Белсату“ не было аніякіх доўгіх ды незразумелых гаворак, гэта нагадвала сустрэчу даўніх знаёмцаў.

Праграма паўстала ў 1992 г. Да 2002 г. выходзіла на БТ, затым да ліпеня 2011 г. — на СТВ. Гэты канал, здаецца, цягам доўгіх гадоў быў самым жывым» з ліку мясцовых. Але нiшто не цягнецца вечна.

Думаеце, прыемна пачуць ад уплывовых чыноўнiкаў прыкладна наступнае: «Ну что вы привязались к этой белорусской мове, переходите на русскую, сразу друзей у вас станет больше…»
Я рабіў выгляд, што мне ўсё адно, але праграму запіхвалі кудысь папоўначы, у нязручны для гледачоў дзень, асабліва часта яна выходзіла ў эфір апасля нейкіх позніх хакейных трансляцыяў… Урэшце, з намі проста без усялякіх тлумачэнняў з ліпеня 2011-га не працягнулі кантракт.

Ад самага пачатку «Відзьма-нявідзьма» выходзіць на беларускай мове, што надало дадатковай адметнасці праграме ды зламала стэрэатып: па-беларуску можна казаць пра арт-хауз, поп-культуру ды сучаснае мастацтва!

…Самае першае, пілотнае выданне ў 1992 г. падрыхтавалі на расейскай. Але потым кіраўнік рэдакцыі Пятро Каваленка пераканаў працягваць на беларускай.
Па-першае, мне гэта проста спадабалася, аніякага фанатызму ні з якім (правым ці левым) зместам не было. Па-другое, мы адразу выбіліся з «шэрых шэрагаў» БТ (на падобныя тэмы у 1993–1997 выходзiла ажно 10–15 цыклавых праграмаў толькі на адным канале). Ды людзі аддалі нам пальму першынства… У 2000-м нават газета «Советская Белоруссия» паставіла нас на першы радок у сваім тэлерэйтынгу.

На «Белсаце» «Відзьма-нявідзьма» пачне выходзіць з верасня ў кожны аўторак.

…За 20 гадоў існавання канцэпцыя «Bідзьма-нявідзьма» змянялася, вагалася шмат разоў. І ў бок культурніцкіх навінаў з усяго свету, і ў бок віктарынаў з прызамі, і ў бок кіно, і ў бок музыкі, і ў бок аўтарскіх аглядаў… Але якая б канцэпцыя ні была, яна адрознівалася спробаю выхаваць у гледача пэўны ўзровень густу ды самастойнасць у справе вызначэння сваіх культурных прыярытэтаў».

Каментары13

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?23

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка сказала пра ВІЧ, у мужа — інфаркт. Як сям’я з Беларусі перажыла «фатальны» дыягназ і чаму пра гэта нікому не казалі5

На мінскай будоўлі насмерць разбіўся рабочы1

Белы дом рыхтуе заяву па выніках візіту Уіткафа ў Маскву. А пакуль Трамп увёў новыя мыты супраць Індыі1

Пляжам ва ўсім свеце пагражае знікненне

«Яго пагарда да Украіны ўзмацнілася». Як цяпер жыве Пабла Гансалес — агент ГРУ, які вярнуўся ў Расію пасля абмену2

У закрытым пасёлку на Мінскім моры купілі дом за мільён даляраў. І гэта ўжо не першы раз1

Новай прэм’еркай Літвы мае стаць 44-гадовая прафсаюзніца3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

Пад Віцебскам будаўнікі выпадкова знайшлі бівень маманта ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?23

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць