Улада

Заробкі падаюць ужо чацьверты месяц

Рэальная налічаная зарплата работнікаў зьнізілася на 6 працэнтаў.

За апошнія чатыры месяцы рэальная налічаная зарплата работнікаў знізілася на 6 працэнтаў

У лютым гэтага года ў параўнанні са студзенем у Беларусі адзначана зніжэнне сярэдняй налічанай зарплаты.

Як паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу, сярэдняя налічаная зарплата работнікаў склала ў лютым 614.327 рублёў. Паводле падлікаў БелаПАН, у намінальным выражэнні гэта на 0,5% менш, чым у студзені (было 617.244 рубля), на 8% менш, чым у снежні мінулага года (668.049), на 0,5% больш, чым у лістападзе (611.482), и на 0,7% менш, чым у кастрычніку (618.425).

У рэальным выражэнні (з улікам росту спажывецкіх цэн) у лютым зарплата зменшылася на 1,3% у параўнанні са студзенем, на 10,9% - у параўнанні са снежнем, на 2,9% - з лістападам, на 6% - з кастрычнікам.

Сярэдняя налічаная зарплата рабочых і служачых у лютым у параўнанні са студзенем знізілася ў намінальным выражэнні на 0,5% (з 636.739 да 633.804 рублёў), у рэальным - на 1,3%.

У валютным эквіваленце сярэдняя налічаная зарплата работнікаў за два месяцы 2007 года знізілася з 312,2 да 286,8 долара ЗША і з 237,1 да 217,1 еўра. Зарплата рабочых і служачых зменшылася з 321,8 да 295,9 долара і з 244,4 да 224,0 еўра.

У 2006 годзе сярэдняя налічаная зарплата работнікаў у намінальным выражэнні ўзрасла на 18,8%, у рэальным - на 11,5%, рабочых і служачых - адпаведна на 18,5 і 11,2%. Пры гэтым у лютым 2006 года было адзначана павелічэнне зарплаты пасля яе падзення ў студзені. У сёлетнім лютым зніжэнне зарплаты працягнулася.

Фота photo.bymedia.net

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць