Грамадства22

Андрэй Клімаў заявіў пра невінаватасьць і адмовіўся сьведчыць

Андрэй Клімаў адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам і даваць паказаньні. Дагэтуль невядома пра ўмовы, у якіх трымаюць былога дэпутата.

Пра адмову Андрэя Клімава супрацоўнічаць са сьледзтвам і даваць паказаньні паведаміла адвакат Кацярына Дудко, якая аказвала Клімаву юрыдычныя паслугі, калі яму выставілі абвінавачаньне.

«Ён нармальна трымаўся, калі яго знаёмілі з абвінавачаньнем, — расказвае Кацярына Дудко. — Не сказаць, што быў разгублены, але ён мне пра гэта нічога не казаў. Заявіў, што не вінаваты і адмаўляецца даваць паказаньні».

Ад камэнтаваньня абвінавачаньня, выстаўленага Андрэю Клімаву, адвакат Кацярына Дудко ўстрымалася: «Ён нармальна трымаўся, калі яго знаёмілі з абвінавачаньнем».

У якіх умовах трымаюць палітвязьня? Сьледчы пракуратуры Менску Анатоль Гадун пра гэта нічога не паведаміў, спаслаўшыся на службовыя правілы. Адмовіўся адказваць на пытаньне пра турэмныя ўмовы Клімава й дзяжурны менскага сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, дзе з 3‑га красавіка трымаюць палітыка.

У менскім сьледчым ізалятары Андрэй Клімаў ужо трэці раз. Жонка палітыка Тацяна прыгадала, што казаў Андрэй пра ўмовы, у якіх яго трымалі падчас першага арышту ў 1998 годзе:

«Там былі бесчалавечныя ўмовы. Ён сядзеў у камэры памеру паўтара на тры мэтры. Камэра разьлічана на два чалавекі, а там іх знаходзілася шэсьць. Андрэй непрытомнеў, у яго спынялася сэрца, і ён трапіў у шпіталь. Мы тады зьвярнуліся да адмысловага дакладчыка ААН па катаваньнях».

Пакуль Тацяна Клімава нічога ня ведае пра ўмовы, у якія трапіў яе муж на «Валадарцы» гэтым разам. Паводле Тацяны, яна перадала Андрэю капэрты і чакае ад мужа лістоў

Ці не палепшыліся ўмовы ў турме на Валадарскага з 1998 году? Летась моладзевага актывіста Цімафея Дранчука да суду ўтрымлівалі ў гэтым жа сьледчым ізалятары.

«Там частка камэр знаходзіцца ў падвалах, дзе зусім няма сьвежага паветра і дзённага сьвятла, — прыгадвае Дранчук. — Практычна ўсе камэры, акрамя некалькіх камэрцыйных, перапоўнены. Людзі сьпяць там па чарзе, але ўсё роўна адпачываць немагчыма, бо ўвесь час гарыць сьвятло, гвалт, задуха. Што да ежы на «Валадарцы», дык яна хутчэй для жывёлы, чым для людзей

Андрэя Клімава вінавацяць у закліках да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу. Падставаю для крымінальнай справы стаў артыкул за подпісам палітыка, разьмешчаны на сайце прыхільнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Каментары2

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць