Эканоміка77

Леанід Заяц прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі

Такое рашэнне Лукашэнка прыняў сёння пасля наведвання агракамбіната «Дзяржынскі», гендырэктарам якога быў Заяц.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Такое рашэнне ён прыняў сёння пасля наведвання ААТ «Агракамбінат» Дзяржынскі», генеральным дырэктарам якога быў да гэтага часу Леанід Заяц, паведамляе БелТА.

Да гэтага з 10 красавіка в.а. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання быў Леанід Марыніч.

Цяперашні кіраўнік Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра таксама перайшоў на пасаду міністра сельскай гаспадаркі з дырэктарства ў агракамбінаце «Дзяржынскі».

***

Леанід Заяц нарадзіўся 30 верасня 1958 г. у в. Гацук Слуцкага раёна. У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 год служыў у арміі. У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участка, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёна. З 1991 года быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгаса «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Мінаблвыканкама. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

З 2008 года быў гендырэктарам ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай15

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

Малдаўскі алігарх Плахатнюк прыязджаў у Маскву і Мінск з чужым пашпартам

«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»4

Кэці Пэры схадзіла на спатканне з Джасцінам Трудо6

Біятланістка Лаўра Дальмаер загінула ў гарах Пакістана2

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы9

Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы44

Дзяўчыну запісалі ў дармаеды. Яна адказала, што не будзе працаваць, бо жаніх забяспечвае26

Дзяўчына з Брэста вырабляе какошнікі. І шчыра не разумее, чаму на іх зусім няма попыту22

Мінчука абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з сабакам. Ён расказаў сваю версію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай15

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць