Меркаванні2727

Польшча-Расея: гарчычнае зерне кінута

Піша Пётра Рудкоўскі ОП.

17 жніўня патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Міхалік падпісалі «Супольны зварот да народаў Расеі і Польшчы». У ім іерархі заклікаюць да дыялогу, узаемнага прабачэння і ўразлівасці на выклікі сучаснага свету.

Заклікі да дыялогу і згоды – рэч, канечне, не новая. Рыторыка дыялогу і мірнага суіснавання дамінуе ў еўрапейскай палітыцы – царкоўнай і свецкай – як мінімум з 1950-х гадоў мінулага стагоддзя. У гэтым плане згаданы Зварот можна лічыць «чарговым». Але ёсць яшчэ іншы план.

Адлегласць, якую трэба было адолець расейскаму і польскаму іерархам, каб сустрэцца і прамовіць ва ўнісон, нашмат большая, чым, скажам, польска-нямецкая, нямецка-французская або французска-ангельская адлегласці.
Дакладней, гэта была сума трох адлегласцяў.

Першая адлегласць спароджана канфліктамі, крыўдамі і прэтэнзіямі нацыянальнага характару. Расейцы прывыклі бачыць палякаў як крывадушных інтрыганаў, апантаных хранічнай варожасцю да Масквы; для палякаў «рускія» - гэта ўцелаўленне імперыялізму, чырвонай чумы і іншых паталогій.

Другая адлегласць спароджана канфліктамі, крыўдамі і прэтэнзіямі царкоўна-канфесійнага характару. Палякі для расейцаў – гэта славяне, якія «здрадзілі» сваю славянскасць, аддаўшыся (або прадаўшыся) каталіцызму, адной з найбольш заразных і плюгавых «ерасяў». Мала таго, яны, палякі, упарта і настойліва прасоўваюць гэту ерась на кананічных землях рускага праваслаўя – Беларусі, Украіне, а нават у самой Расеі. Мала таго, яны, палякі, аднойчы ўмудрыліся прасунуць на папскі трон «свайго», які пад прэтэкстам барацьбы з камунізмам, у змове з адыёзным Рэйганам, ледзь не давёў да геапалітычнага банкруцтва вялікую Расею... Для палякаў жа расейскае праваслаўе – гэта інструмент імперыялізму і русіфікацыі, а да таго ж яно заплямлена калабарацыяй з бальшавіцкім рэжымам, а ў цяперашні час наскрозь прасякнута «пуцінізмам».

Трэцяя адлегласць – культурна-цывілізацыйная. Расейцаў страшэнна раздражняе польскае пачуццё культурнай вышэйшасці, спачувальна-павучальны тон польскіх элітаў пры абмяркоўванні пытанняў дэмакратыі, свабоды слова і правоў чалавека ў Расеі. Расея для палякаў – гэта азіяцкі, мала цывілізаваны, затое вельмі бальшавізаваны гігант з імперскімі замашкамі.

Каб адолець гэту патройную адлегласць, патрэбна не абы-якая спартыўная форма. І тое, што найвышэйшыя іерархі Расеі і Польшчы яе адолелі, чыніць іхні Зварот беспрэцэдэнтным. «Якія ж прыгожыя ступні тых, хто мір абвяшчае!» - хочацца паўтарыць услед да біблейным прарокам. Брава для адважных іерархаў.

Зварот быў з энтузіязмам прыняты ў вузкіх колах заангажаваных у расейска-польскі і каталіцка-праваслаўны дыялог. У шырокіх жа палітычных ды інтэлектуальных колах, асабліва ў «ідэалагічна заклапочаных», выклікаў нейкую збянтэжанасць. З аднаго боку, дыялог – гэта добра, казалі ўсе, з другога боку... Вось для многіх вельмі важна было любой цаной знайсці гэты другі, непрывабны бок.

Левыя ніяк не могуць змірыцца з тым, што такі паяднальны крок быў зроблены прадстаўнікамі дзвюх – такіх розных! - рэлігійных інстытуцый. Рэлігія – гэта ж крыніца падзелаў і нецярпімасці, дык як яна можа стаць фактарам прымірэння і паяднання! Гэты казус уваходзіць у канфлікт з ядром секулярысцкай веры.
Лібералы заняліся семантычнымі расследаваннямі. Прыкладам, пані Янджэйчак, польская сацыёлаг-публіцыстка, высветліла, што ў Звароце няма дэфініцыі «першапачатковай еднасці», не да канца яснае значэнне «паяднання» і няма экзэмпліфікацыі ўзаемных крыўдаў. Так што, паважаныя іерархі, калі ў будучым захочаце падпісваць звароты, то спачатку публічна перапрасіце за тое, што вы – веруючыя, потым выдайце слоўнік са строгімі дэфініцыямі ўсіх ужытых у звароце паняццяў, і толькі пасля гэтага выдавайце сам зварот!

Не быў падтрыманы Зварот і ў колах кансерватыўнай правіцы.
Пані Фатыга (міністр дыпламатыі ва ўрадзе Качынскага) яшчэ за месяц да падпісання Звароту выступіла з зацятай крытыкай гэтай ідэі. У ход пайшлі адны «козыры»: расейцы святкуюць «дзень выгнання палякаў», патрыярх Кірыл падтрымлівае Пуціна (і, магчыма, быў павязаны з КДБ), расейская Царква замала экуменічная, а ў Катыні пабудавана праваслаўная святыня. Дык як тут, маўляў, дыялагаваць? І тут, аналагічна як у выпадку левых ды лібералаў, не магу зразумець логікі, якая стаіць за гэтай крытыкай. Значыцца, заклікаць да дыялогу можна толькі тады, калі няма аніякіх канфліктаў і непаразуменняў? А можа, наадварот: такі заклік патрэбен акурат тады, калі ёсць канфлікты? Ці ж сітуацыя варожасці і прадузятасці не ёсць тым выпадкам, калі асабліва важна нагадаць сабе і іншым пра такія каштоўнасці, як дыялог, перапрашэнне-прабачэнне і вера ў аднаго Бога?

На фоне какафанічнага шуму ўзаемных прэтэнзій і абвінавачанняў, якім перапоўнены польска-расейскія адносіны, сумесны пастырскі Зварот патрыярха Кірыла і арцыбіскупа Міхаліка явіцца як мілагучны і аздараўленчы акорд.
Можа быць, ён не быў выкананы так дасканала і віртуозна, як таго хацелася б патрабавальным эстэтам, але гэта важны акорд. Чым важны? Зменіць аблічча двух народаў? Рэвалюцыянізуе геапалітыку? Не, бо не ў гэтым яго прызначэнне.
Гэта – запрашальны сігнал для польскіх і расейскіх сумленняў, калі хочаце, гарчычнае зерне, з якога можа паўстаць сапраўдны паяднальны – польска-расейскі і каталіцка-праваслаўны – працэс.
А можа быць гэты Зварот – як таго з'едліва пажадала пані Янджэйчак - «міласэрна забыты».

Каментары27

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны32

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць