Свет33

Лех Валенса заступіўся за Pussy Riot

Ён напіша Уладзіміру Пуціну ліст з просьбай памілаваць дзяўчат.

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса намераны напісаць Уладзіміру Пуціну ліст з просьбай памілаваць удзельніц гурта Pussy Riot, асуджаных на два гады калоніі. Лех Валенса заявіў, што жанчын нельга наказваць так жорстка.

«Канешне, дзяўчат нельга наказваць такім чынам. Пры гэтым хачу зазначыць, што гэтыя дзяўчаты не павінныя выкарыстоўваць храмы, веру для палітычнай барацьбы.
Наўрад ці мой ліст прынясе нейкі эфект. Столькі людзей ужо звярталася да расійскіх уладаў, а яны застаюцца непахіснымі. Але раптам атрымаецца?», — цытуе словы Валенсы Польскае радыё для замежжа.

Зазначым, што сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін чарговы раз афіцыйна дыстанцыянаваўся ад справы,
назваўшы акцыю Pussy Riot у храме Хрыста Збаўцы ў Маскве шабашам. Пуцін заявіў, што пакаранне павінна быць адэкватна зробленаму.

«Мяркую, што ў гэтых дзяўчат ёсць адвакаты, і яны павінны займацца прадстаўленнем іх інтарэсаў у судзе. Могуць аспрэчыць прысуд у вышэйшай інстанцыі і дамагацца яго перагляду. Але гэта іх справа, гэта чыста юрыдычнае пытанне», — сказаў ён.

«Разумееце, я проста імкнуся не кранаць гэту справу наогул. Я ведаю пра тое, што там адбываецца, але я туды зусім не залажу», — падсумаваў прэзідэнт Расіі.

***

Удзельніцы Pussy Riot Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч 17 жніўня былі асуджаныя Хамоўніцкім судом Масквы на два гады калоніі агульнага рэжыму за «панк-малебен» «Багародзіца, Пуціна прагані!» ў храме Хрыста Збаўцы 21 лютага.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы42

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі майстар парэкамендаваў берагчы гарызонтаўскія ноўтбукі. Бо ноўт у кітайцаў «скралі», а запчасткі да яго не завезлі2

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў выходзіць на пратэсты супраць палітыкі Трампа26

У Святланы Ціханоўскай новы дарадца па пытаннях экалогіі17

На развітанне з удавой Васіля Быкава прыйшлі 8 чалавек35

Сярэдні заробак у Беларусі бруднымі склаў $1067, у Мінску — $1470, але гэтай анамаліі ёсць тлумачэнне6

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці10

15‑гадовы падлетак у Пінскім раёне прапаў тры дні таму, яго шукае больш за 100 чалавек

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы42

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць