Грамадства7676

Дзеля карткі са зніжкамі мінчукі душыліся пры адкрыцці новай крамы

У мікрараёне Паўднёвы Захад сёння раніцай адчыніўся рыбны супермаркет.

Чарговы аб’ект гандлю адчынілі ў Мінску да Дня горада. На вуліцы Голубева, 24а, у мікрараёне Паўднёвы Захад, сёння адчыніў дзверы новы супермаркет «Віталюр». Як звычайна ў такіх выпадках, не абышлося без цісканіны.

Адкрыццё было запланавана на 9-ю раніцы. Нягледзячы на дробны дожджык, прыйшло шмат народу.

З дынамікаў неслася патрыятычная музыка, урачыстая цырымонія зацягвалася.

«Адчыняй!», — крыкнуў нехта з натоўпу.

Людзі казалі нам, што новы магазін Паўднёваму Захаду не зашкодзіць. «Можа быць, зніжкі тут будуць нармальныя. Рыбу танную ў горадзе не знойдзеш», — разважалі пенсіянеры.

Многія прыйшлі на адкрыццё, каб атрымаць картку супермаркета. Першым пяці тысячам чалавек, якія купілі на суму ад 200 тыс. рублёў, «Віталюр» абяцаў карту са зніжкай 3%…

Нарэшце, пачалося. Намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Уладзімір Танкевіч выступіў з прамовай, паведаміўшы, што ездзіў па рыбу ў «Віталюр» яшчэ тады, калі ў горадзе працаваў усяго адзін магазін сеткі — на выездзе з Уручча.

«Выдатна, што кампанія развіваецца, прыходзіць у мінскія „спальнікі“. Неўзабаве будуць пабудаваны яшчэ дзве крамы: у Брылевічах і ў раёне вуліцы Рафіева», — сказаў ён.

Натоўп хутка ламануўся ў краму, ледзь не паваліўшы Танкевіча і апаратуру.

Усім пакупнікам раздавалі буклет пад назвай «Дзівосныя цэны», у якім былі паказаны зніжкі. Што можна купіць танней? З 11 па 17 верасня кілаграм скумбрыі тут будзе каштаваць 19 900 рублёў (замест 25 900). Аліўкі «Сюзана» — 7100 за слоічак (замест 10 000). Цукеркі «Хрусцелік» — 27 900 за кіло, туалетная папера «Навінка» — 1850 рублёў. Акцыю ў гонар дня адкрыцця правяла і Coca-Cola. Тым, хто купіў два літры напою, давалі фірмовую талерачку.

Каментары76

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць